“Няўзброены ваяр” Прысьвечана Сяргею Каваленку

“Няўзброены ваяр” Прысьвечана Сяргею Каваленку

Музыказнаўца й публіцыст Вітаўт Мартыненка прысьвяціў верш палітвязьню Сяргею Каваленку.

“Рабіць нешта трэба. Пакуль Божа натхніў мяне ўсяго на верш, прысьвечаны Сяргею Каваленку. Мо знойдзецца рок-гурт, які б зрабіў гэта песьняй, дык разам адшукалі б і прад’юсара,” — паведаміў у камэнтары на сайце mfront.net Вітаўт Мартыненка.

НЯЎЗБРОЕНЫ ВАЯР
Ахвярую Сяргею Каваленку
(з рэпэртуару гурта «????»)

Бывае, што і сонца сьлепіць вочы,
Здараецца, і розум рэжа дах,
Калі ж ліхтар асьветліць цемень ночы,
Дык нават у дзіцёнка зьнікне страх.

Хоць не сустрэць злачынцаў міралюбных,
Ды правы суд ня кожны стрэне лёс.
А без віны ўкараны будзе згубай
Ўсёй грамадзе, што свой пільнуе нос.

Рэфрэн: Даруй, бязвінны, глупоту судзьдзяў.
Даруй і нам ты, маўклівым дурням.
Усім аддзячыць магутны Божа
Хто што пасеяў, ён сжаць паможа.

Даруй, бязвінны, адкінь ты помсту.
Ня кожны Шэрлак праслыне Холмсам
І над сабою суд не вяршы ты,
У знак нязгоды хадзі лепш сыты.

Наш лёс – нібы люстэрка нашых чынаў:
Хто шчасьце даў, той шчасьце і успрыняў.
Ты даў надзею, што наш дух жывы
Ня скраў і не забіў, як суд крывы.

Узьняўшы сьцяг, ты сам узьняўся ў вечнасць,
І твой прасьцяг – ня скрухі легкацечнасць.
Па-над зямлёй, праз мізэрнасць шакалаў
Ты даляціш да вечных дзён Валгалы.

Рэфрэн: Даруй, бязвінны, глупоту судзьдзяў.
Даруй і нам ты, маўклівым дурням.
Усім аддзячыць магутны Божа
Хто што пасеяў, ён сжаць паможа.

Даруй, бязвінны, адкінь ты помсту.
Ня кожны Шэрлак праслыне Холмсам
І над сабою суд не вяршы ты,
У знак нязгоды хадзі лепш сыты.

Вітаўт Мартыненка

Падзяліцца:

Каментары

  1. VM (Mar 08, 2012:14:02)Адказаць

    Сябры, гэты верш я пакінуў у камэнтарох вашага артыкула “Палітвязень памірае за сьцяг. Выратуем яго!”, дзякую за перанос у асобныя публікацыі. Адно маленькае ўдакладненьне: мяркую, у словах “прысьвяціў верш палітвязьні Сяргею Каваленку” трэба скарэктаваць трэйцяе: “прысьвяціў верш палітвязьнЮ Сяргею Каваленку”, бо гэта з тэмы канчаткаў жаночага й мужчынскага роду ў давальным склоне.

    • Малады Фронт (Mar 09, 2012:12:11)Адказаць

      Дзякуем Вам, спадар Вітаўт за верш, салідарнасьць і заўважаную памылку!
      Выправілі — гэта з тэмы абдруковак на клавіятуры)

  2. Total White Rus (Mar 27, 2012:17:11)Адказаць

    Гутарка з аўтарам гэтага верша будзе сёньня (27.03.12) на 8-м тэлеканале ў праграме “Бульбокс” (23.25). Паўтор 30.03.12.

  3. Total White Rus (Mar 28, 2012:14:49)Адказаць

    Памылка. Паўтор перадачы “Бульбокс” з Мартыненкам не 30-га, а 29-га ў 23.05. Учора было строма!

  4. Piesnia josc (Jun 05, 2012:09:44)Адказаць

    Песьня, прысьвечаная подзьвігу Сяргея Каваленкі, ужо ёсць.Учора ўпершыню пачуў твор Ігара Сімбірова на гэты верш, (яго ўсе чулі на CD-складанцы ’19 сьняжынак праўды’ (2010, там быў Янка Купала). Арыгінальны твор паводле Мартыненкі працягласьцю 2’32.

  5. Melaman (Jun 14, 2012:11:05)Адказаць

    У відэавэрсыі песьня “Няўзброены ваяр” у гонар Сяргея апынулася 3’32. Пвакуль чакаецца студыйны запіс, глядзіце тое відэа і пакідайце водгукі тут http://mfront.net/palitviazien-pamiraie-za-sciah-vyratuiem-iaho.html