“Не ходите, мальчики, с нашивками гулять!”

“Не ходите, мальчики, с нашивками гулять!”

У судзе Ленінскага раёна Менску сёння адбыўся суд на актывістамі “Маладога Фронту” Міхася Мускага і Зьмітра Крэмянецкага, якіх затрымалі 7 красавіка на станцыі метро “Купалаўская “. Актывістаў асудзілі паводле двух артыкулаў на 10 сутак.

Мускага і Крэмянецкага судзілі паводле адміністрацыйных артыкулаў «Хуліганства» і «Калектыўнае хуліганства».

Удзельнікі суда адзначаюць, што хлопцы былі моцна збітыя. Пад час суду хлопцы падалі хадайніцтва аб шпіталізацыі, паскардзіўшыся на пагоршаны стан здроўя, бо ў пастарунку іх збівалі. Мускаму ў хадайніцтве было адмоўлена. Крэмянецкага забрала “Хуткая дапамога”, але ў хуткім часе вярнулі ў суд.

Адміністратыўную справу Зміцера Крэмянецкага разглядла суддзя Міхаіл Хома.  Міхася Мускага судзіла суддзя Марына Запасьнік.

Перад пачаткам суда Мускі паведаміў аб намеры абвясціць галадоўку ў выпадку адміністрацыйнага арышту.

Нагадваем, юнакоў затрымалі 7 красавіка на станцыі метро “Купалаўская” за нашыўку “Малады Фронт” – з бел-чырвона-белым сьцягам і крыжам Эўфрасіньні Полацкай. Выходныя актывісты правялі ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

 

Падзяліцца:

Каментары