Не можаш гуляць па правiлах? Перапiшы iх!

Не можаш гуляць па правiлах? Перапiшы iх!

Наш  Саня знайшоў выйсце з вельмi далiкатнай сiтуацыi, якая не давала нам дваццаць гадоў слухаць яго прамовы без смеху – цяпер трасянка будзе афiцыйнай мовай. Тады г.зв. прэзiдэнт насамрэч будзе з`яўляцца заканадаўцам лiнгвiстычнай моды! Правiльна,навошта гаранту выконваць нейкiя законы? Лепш перапісаць iх пад сябе. Не можаш выйграваць ў хакей з аматарамi?  Вазьмi ў каманду прафесiйных гульцоў!  Не можаш перамагчы на выбарах?  Здабудзь сабе Ярмошыну!  Не можаш адказаць за свае ж словы?   Скажы, што гэта ўсё «фальшыўка сфабрыкаваная ў Польшы». На жаль, гэты спiс можна працягваць амаль бясконца, але зараз яго можа папоўнiць i такая святая рэч,  як мова.

У Беларусі плануюць унесці змены адразу ў два закона. Калі гэта адбудзецца, ў краіне з’явяцца вуліцы кшталту  “Страіцеляў” ці “Жалезнадарожная” і іншыя найменні ў лепшых традыцыях “прэзідэнцкай” гаворкі.

Артыкул 17 Закона “Аб назвах геаграфічных аб’ектаў” прапаноўвае запісаць так: “У Рэспубліцы Беларусь найменні геаграфічным аб’ектам прысвойваюцца на беларускай мове, з якой спосабам транслітарацыі перадаюцца на рускую мову, або на рускай мове, з якой спосабам транслітарацыі перадаюцца на беларускую мову” .

 

Артыкул 35  Закона “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь” прапаноўвае запісаць так: “У Рэспубліцы Беларусь тапонімы (найменні населеных пунктаў, адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, вуліц, плошчаў, рэк і г.д.) даюцца на беларускай мове, з якой спосабам транслітарацыі перадаюцца на рускую мову, Або на рускай мове, з якой спосабам транслітарацыі перадаюцца на беларускую мову “.

Калi ведаць што транслiтарацыя перадае не сэнс, а гукi – цяжка ўявiць сабе магчымыя наступствы дадзенай прапановы. Тым болей, што нават гукi можна перадаваць не зусiм дакладна (так званая паслабленая транслiтарацыя)

З гэтых артыкулаў бачна, што мы можам перажыць яшчэ адну хвалю гвалтоўнага змянення тапанамiчных назваў. Пры гэтым не меншую, чым суправаджала ўcе гады чырвона-савецкага панавання на нашай Радзiме. Могуць быць страчаны ўнiкальныя,найпрыгажэйшыя аўтэнтычныя назвы. Мая бабуля шмат гадоў жыве на Гарадзеншчыне ў вёсцы Горкi, i як цяпер яе назавуць? Можа “Горький”? Толькi вось незразумела:  ў гонар смаку  цi ў гонар саўковага пiсьменнiка?

Улада зноў перапiсвае правiлы якiя не можа/не хоча выконваць. Цяжка  вывучыць мову —  лепш перапiсаць яе пад сябе.

Дзеля чаго гэта робiцца? Каму гэта патрэбна? Я не бачу другiх варыянтаў акрамя неадукаваннасці  кiраўнiцтва, яго няведання нацыянальнай мовы i культуры, а таксама нават не схаванай нянавiсцi да ўсяго беларускага. Ёсць яшчэ шчырае жаданне прадэманстраваць народу нібыта сваю працу ды занятасць,  а таксама залезцi  ў дупу “самi ведаеце каму”.

Не можа ж «слуга народу» сказаць, што насамрэч толькi дарэмна праядае нашы грошы? Так што, на жаль, год праз пяць, у слоўнiках  беларускай мовы мы зможам пабачыць словы “дзярэўня” i “жэншчына” і г.д.

Зьмiцер Юшкевiч

Падзяліцца:

Каментары