Не — спробам рэабілітацыі ката Сталіна!

Не — спробам рэабілітацыі ката Сталіна!

Рух Салідарнасці “Разам” разглядае спробу з’яўлення так званага “Аўтобуса Перамогі” з партрэтам Сталіна 7 лістапада 2011 як цынічную правакацыю супраць беларускай нацыі.

Нагадваем, што ІІ Сусветная вайна пачалася пасля прыняцця пакта Молатава-Рыббентропа, які аформіў саюз паміж таталітарнымі рэжымамі і дазволіў ім падзяліць між сабой амаль усю Еўропу.

Нагадваем, што 70 гадоў таму распачалася смяротная схватка ў Еўропе паміж самымі жахлівымі таталітарнымі рэжымамі ХХ стагоддзя: камуністычным — на чале са Сталіным,  і нацысцкім — на чале з Гітлерам. 

Беларусь, якую Чырвоная Армія пакінула за лічаныя месяцы ў 1941 годзе, панесла жахлівыя страты — як у выніку мілітарных дзеянняў, так і палітыцы генацыду, якую праводзілі і камуністы і нацысты. Былі знішчаны мільёны беларусаў.

Выклікае абурэнне, што адседзеўшыя за спінамі нашых продкаў,маскоўскія імперыялісты цяпер спрабуюць выкарыстаць катастрафічныя падзеі 1941 году, каб рэабілітаваць вялікага ката Сталіна. Забыўшыся пра тое, што з нацызмам ваяваў і дэмакратычны Захад, які праз стварэнне антыгітлераўскай кааліцыі аказаў Савецкаму Саюзу у крытычным 1941 годзе вялікую дапамогу. Забыўшыся, якія ахвяры панеслі еўрапейскія народы, на тэрыторыі якіх ішла збройная барацьба з нацыстамі.

Мы патрабуем асуджэння злачыннай камуністычнай ідэалогіі. Мы супраць з’яўлення ў Беларусі яе рэцэдываў.

Мы выказваем свой рашучы пратэст, каб выгляд беларускіх гарадоў паскудзілі партрэты Сталіна — самага жахлівага дыктатара ХХ стагоддзя.

Старшыня Руха Салідарнасці “Разам”                     Вячаслаў Сіўчык

2 лістапада 2011 г.

Падзяліцца:

Каментары