Недапушчальнасць iмперскiх шэсцяў

Недапушчальнасць iмперскiх шэсцяў

Дзявята траўня расейскiя фанаты намагаюцца правесцi iмперскi марш у сталiцы нашай Радзiмы – Менску. Яшчэ ўчора мы не маглi ўявiць сабе такi здзек над нашым Народам, не маглi паверыць у магчымасць такога беснавання сучасных фашыстаў. На жаль мы памылiлiсь – беснаванне прыладзiлi да памятнай для кожнага беларуса даты, дня перамогi адной iмперыi над другой. 

Гэтая вайна адбiваецца болем ў беларускiх сэрцах да гэтага часу. У гэтай вайне наш Народ здабыў перамогу, але не здабыў свабоду. Гэтая вайна зруйнавала нашу Зямлю, адняла жыццi мiльёнаў Беларусаў. Дзеля чаго былi гэтыя ахвяры? Цi аддавалi нашыя землякi iх за нашу Бацькаўшчыну, цi за iмперскiя амбiцыi дыктатараў, якiя марылi валодаць усёй планетай i замест Бога вырашаць лёс людзей? 

У свеце ўсё паўтараецца – на захадзе паўстала новая iмперыя, пад назвай Еўразвяз. Iмперыя з пануючым лiбералiзмам – дыктатурай меншасцi. Там адзiн прыезжы дыктуе правiлы ста мясцовым, адзiн садамiт застаўляе маўчаць тысячу Хрысцiян. Яны завуць гэта свабодай, толькi свабодай для каго? Новая iмперыя паўстае на ўсходзе – iмперыя-нашчадак крывавага саўка, iмперыя мiльёнаў рабоў. Яна цягне свае драпежныя кiпцюры за нашай зямлёй, намагаецца зацягнуць у свае абдымкi. Гэтым iмперыям усяроўна на наш лёс, нашыя традыцыi i жыццё. Яны распачалi новую вайну, першай ахвярай якой стала Украiна – якую яны рвуць на часткi. 

Пакуль мы, як Украiнцы ў свой час, будзем абiраць ЕС або ТС, мы будзем пад пагрозай акупацыi, або падзела гэтымi монстрамi. Для таго каб быць свабоднымi, быць гаспадарамi на сваёй зямлi – трэба абiраць Беларусь. Менавiта таму мы не маем права дазволiць маршай нiякай iмперыi, мы павiнны не дапусцiць здзеку над мiльёнамi загубленных iмперыямi людзей.

Малады Фронт заклiкае ўсiх неабыякавых людзей перашкодзiць правядзенню марша захапнiкаў. Памятайце – пакуль яны праходзяць пешшу, але калiсьцi прыедуць на танках. Давайце разам спынiм гэтую навалу зараз,спынiм пакуль яны не дзеляць нас як Украiну.

Падзяліцца:

Каментары