Некалькі словаў аб “польскім пытанні”

Некалькі словаў аб “польскім пытанні”

Пасля публікацыі на нашым сайце артыкулу “Хто можа згуляць польскім шавінізмам у Беларусі” і рэакцыі на яго некаторых палякаў ды польскіх сайтаў, варта было б унесці пэўную яснасць у сітуацыю.

1. МФ не ставіць сабе задачай раздзьмуваць нейкую нацыянальную канфрантацыю ў Заходняй Беларусі. Рэальнай глебы для яе зараз — няма. Ёсць, нажаль, дзівакі, якія гуляюцца ў перасоўванне межаў і “вяртанне” Горадні з Вільняй у склад РП.

2. Сэнсу працягваць дадзеную перапіску — таксама не бачу. Калі “абражаны бок” мае намер сустрэцца асабіста — калі ласка. Не — дык не варта падымаць шал сярод польскай супольнасці, нібы МФ тут кагосці “атакуе”.

3. Дзеянні АК на тэрыторыі Беларусі — далёка неадназначныя. Для палякаў як загінулыя АКоўцы, так і жывыя ветэраны — героі. Але гэта не значыць, што для беларусаў яны таксама маюць быць героямі. Роўна як і “рагулеўцы” альбо ветэраны СБМ не маюць быць героямі для палякаў (з УПА — аналагічна).

4.Кіраўніцтва і актыў МФ — зборшчык мэблі, прамысловы альпініст, пара журналістаў, будаўнікі, офісныя супрацоўнікі — не атрымліваюць польскіх “пенсіяў” ці датацыяў, таму не варта дакараць нейкімі грашыма.

5. Так атрымалася, што акурат зараз перакладаю з польскай на беларускую мемуары Казіміра Скібіньскага. Асабіста — не маю нічога ані супраць Польшчы, ані супраць палякаў, ані супраць іх мовы і культуры. АЛЕ калі нехта будзе спрабаваць вучыць беларусаў, якія героі правільныя, якія — не, якія НАШЫ арганізацыі — “фашысцкія”, якія — не, што нам рабіць, а што — не, будзем рэагаваць.

 

Алесь Кіркевіч

 

Падзяліцца:

Каментары

  1. Marek Bućko (Jan 15, 2014:17:31)Адказаць

    Do Pana Alesia Kirkiewicza.

    W związku z tą Pana wypowiedzią:

    Кіраўніцтва і актыў МФ — зборшчык мэблі, прамысловы альпініст, пара журналістаў, будаўнікі, офісныя супрацоўнікі — не атрымліваюць польскіх “пенсіяў” ці датацыяў, таму не варта дакараць нейкімі грашыма.

    Czy już Pan zapomniał jak po wyjścia z więzienia dostał Pan pieniądze od mojej Fundacji? A może mam Panu przesłać całą listę działaczy Młodego Frontu z różnych miast, którzy w ciągu 7 lat dostali od mojej Fundacji pieniądze? To około 30 osób.

    Te pieniądze pochodziły od polskiego podatnika, podobnie jak od polskiego podatnika pochodzą pieniądze na stypendium Kalinowskiego dla pana Szczekarewicza.

    Wiem, że na ludzką wdzięczność nie warto liczyć, ale nie sądziłem, że również pamięć ludzka jest taka krótka.

    Marek Bućko
    Fundacja Wolność i Demokracja

    • Алесь Кіркевіч (Jan 16, 2014:01:25)Адказаць

      Паважаны сп. Марэк!

      Патлумачце калі ласка, дзе канкрэтна МФ і кіркевіч асабіста абразілі Польшчу і польскі народ?

      Я і шматлікія пацярпелыя ад рэпрэсіяў беларусы ўдзячныя палякам за СЯБРОЎСКУЮ дапамогу, але гэта не значыць, што нехта тут аўтаматычна робіцца наёмнікам (гэта не пра МФ, прынамсі). Ці ў нас зараз больш не можа быць сваёй пазіцыі?

      Калі нам пасля адкрыта кажуць “хто плоціць, той і замаўляе музыку” альбо ставіць такія загалоўкі для сваіх артыкулаў: http://znadniemna.pl/2891/wydzialu-propagandy-mlodego-frontu/ — гэта ўжо падобна да абразы альбо спробы шантажу.

      Шкада, калі вы ўспрымалі гэтую дапамогу менавіта ў такім кантэксце.

      З павагай,
      Алесь Кіркевіч

      Малады Фронт, Горадня

  2. Арцём Ткачук (Jan 18, 2014:12:10)Адказаць

    У а. Яна Гуры, польскага моладзевага душпастыра з Познані, арганізатара штогадовых шматтысячных сустрэчаў моладзі ў Ледніцы, у кабінеце вісіць вялікая картка. На ёй напісана: “Калі ты нам штосьці зрабіў — калі ласка ніколі не нагадвай нам пра гэта. Дзякуй”.

  3. Канфедэрацыя Польшчы і Беларусі (Feb 02, 2014:20:53)Адказаць

    Why do we fight at all? Both nations have their own heroes that fought for the independence of their countries and nations. That’s normal and it won’t change. It is very important to remember what they did as that defines us and who we are now but Poles and Belarussians have more in common between them then with any other countries. We should work together and plan for better future together instead of bringing the ghosts of the past that will haunt us forever.