Невядомыя жаўнеры беларускага супраціву на паштоўках

Невядомыя жаўнеры беларускага супраціву на паштоўках

У Горадні пры ўдзеле мясцовай філіі МФ выйшаў набор паштовак, прысвечаны байцам антысавецкіх беларускіх фармаванняў часоў ІІ СВ.

Набор складаецца з пяці фота-рэпрадукцыяў, раней мала вядомых сярод даследчыкаў тэмы, арыгіналы якіх на дадзены момант захоўваюцца ў прыватных калекцыях.

“Мы перакананыя, што цягам ІІ Сусветнай вайны ў Беларусі мела месца грамадзянская вайна, — зазначыў лідар МФ у Горадні Алесь Кіркевіч, — пры гэтым той бок канфлікту, які ваяваў за Сталіна і ГУЛАГ — ушанаваны  афіцыйна, іншы бок — антысавецкі — дагэтуль з’яўляецца у лепшым выпадку закрытай тэмай пад грыфам ”сакрэтна””

Вядома, што акурат чальцы СБМ, Самааховы, БКА і паліцэйскіх фармаванняў у наступным склалі касцяк паваеннай антысавецкай партызанкі ў Беларусі. Тыя з іх, хто застаўся жывы, на доўгія гады былі кінутыя ў сталінскія концлагеры, пасля, нават па вяртанні на Радзіму, сталіся “праклятымі й забытымі”…

Сціплы набор з пяці паштовак выйшаў сіламі гарадзенскіх аматараў гісторыі, якія не адносяць сябе да палітычных партыяў ці арганізацыяў, пры падтрымцы МФ.

Падзяліцца:

Каментары