Невялікі фільм пра вялікага чалавека

Невялікі фільм пра вялікага чалавека

Мікалай Стакевіч асуджаны па артыкуле аб масавых беспарадках за падрыхтоўку і ўдзел у Плошчы 2010 на 6 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

12 студзеня 2012 года па рашэнні Шклоўскага раённага суду ён быў змешчаны на тры гады ў турму закрытага тыпу, дзе ўмовы ўтрымання значна больш жорсткія, чым у калоніі. Працэс адбываўся ў закрытым рэжыме.

За час адбыцця пакарання палітвязень неаднаразова змяшчаўся ў ШЫЗА. Акрамя таго, адміністрацыя калоніі прымушала пісаць прашэнне аб памілаванні.

24 лютага былы кандыдат у прэзідэнты абвешчаны лаўрэат прэміі імя Юрыя Захаранкі “З адкрытым забралам”.

spring96.org

Падзяліцца:

Каментары