Ніл Гілевіч — парады маладафронтаўцам

Ніл Гілевіч — парады маладафронтаўцам

Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч дае парады маладафронтаўцам па дзейнасьці.

1. Ніл Сымонавіч раіць актывістам найперш разгарнуць працу сярод моладзі пад лозунгам “Абаронім (не прададзім!) Беларусь!”, “Абаронім гонар народа!”

2. У межах гэтага руху выдаць збронік вершаў беларускіх паэўтаў пад назвай “Жыве Беларусь!” — на тэму змаганне за незалежнасць Беларусі, за яе мову і культуру. У зборнік мусяць увайсці вершы Багушэвіча, Цёткі, Купалы, Коласа, Гаруна, Багдановіча ды іншых — ажно да нашых дзён. “Каб збронік быў як малітоўнік для кожнага беларуса,” — звяртае ўвагу Ніл Гілевіч.

3. Разгарнуць рух: “Беларускія хлопцы і дзяўчаты — ніводнага паскуднага слова. Або “Брыдкаслоўе — прэч!”.

4. Распрацаваць заклік і формы працы з моладдзю: чытаем беларускія кнігі! (часопісы, газеты) Ходзім у беларускія тэатры і канцэрты!

5. Прапагандуем беларускую літаратуру ды песні (народныя і класіку) па інтэрнэце.

Гэтак жа — гісторыю Беларусі, і этнаграфію, і геаграфію, і свет прыроды Беларусі.

Адчуваеш у сябе сілы й жаданне ўзяцца за выкананне парадаў, прапанаваных Нілам Гілевічам? Дык дзейнічай! Стварай лакальную суполку Маладога Фронту і пачынай працаваць з аднадумцамі ў імя адраджэння Бацькаўшчыны!

Дарэчы, раскрыць літаратурны талент і падзяліцца сваім меркаваньнем кожны можа праз літаратурны конкурс, каторы ладзіцца да 19 верасня. Запрашаем!

Падзяліцца:

Каментары