МАЛАДЫ ФРОНТ НАЛАДЖВАЕ СТАСУНКІ ЗЬ НЯМЕЦКАЙ МОЛАДЗЬДЗЮ
У першыя дні чэрвеня на украінскай Валыні аўдбылася сустрэча сябраў “Маладога Фронту” з дэлегацыяй украінскай моладзі. Іншаземцы – прадстаўнікі Сеткі ініцыятываў, якая ўключае ў сабе 32 нямецкія, чэшскія ды польскія грамадскія арганізацыі.
Мэтай прыезду маладых немцаў была азнаямленчая сустрэча з грамадскімі арганізацыямі Валыні. Перш за ўсё іх цікавілі прынцыпы працы недзяржаўных грамадскіх арганізацый ва Украіне ўцэлым і на Валыні ў прыватнасці, супрацоўніцтва з уладамі, шляхі фінансавання, дзейнасць у праеўрапейскім накірунку, узровень актыўнасці украінскай моладзі.
Нямецкія госці наведалі Цэнтр Еўрапейскай інфармацыі ў Луцку, дзе сустрэліся з прадстаўнікамі Цэнтру грамадскіх моладзевых арганізацый Валыні “Наша справа”, падзяліліся досведам працы дыабгаварылі перспектывы далейшага супрацоўніцтва.
Таксама нямецкая моладзь сустрэлася з актывістамі Валынскай абларганізацыі УМГА “Нацыянальны Альянс” і беларускай апазіцыйнай моладзевай арганізацыі “Малады Фронт”. Дамоўлена пра падтрымку студэнтаў-беларусаў, якія былі адлічаны з універсітэтаў за свае палітычныя перакананні.
“Я ўпэўнены, што нягледзячы на умову абавязковага валодання нямецкай мовай, хтосьці скарыстаецца магчымасцю атрымаць адукацыю ў Нямеччыне. І мы ўдзячныя ураду Германіі за ўсебаковую дапамогу і падтрымку беларускага народа. Я упэўнены, што нашае супрацоўніцтва з нямецкімі моладзевымі арганізацыямі правага кірунку будзе мацнець з кожным днём, а гэта, у сваю чаргу, дасць рэальныя вынікі,” – зазаначыў прадстаўнік Маладога Фронту ва Украіне Шчэкарэвіч Ігар.
Яўген Скрабутан
[6 чэрвеня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|