Малады Фронт гэта
ФОТА
АРХІЎ
ГУМАР
ВЫДАНЬНІ МАЛАДОГА ФРОНТУ
ЛЮСТЭРКІ САЙТУ

Лічыльнікі

Каталог TUT.BY
Rating All.BY

На галоўную
УЛАДЫ ЗНОЎ УЖЫВАЮЦЬ ПАЛІТЫЧНЫ АРТЫКУЛ У ДАЧЫНЕНЬНІ ДА МОЛАДЗЕВЫХ АКТЫВІСТАЎ

Пасьля зьяўленьня ў Нясьвіжы графіці "МЫ ХОЧАМ НОВАГА!" і "ДОСТАЛ!", гарадзкое аддзяленьне МУС і КДБ актывізавала барацьбу з іншадумствам у горадзе.

7 сакавіка супрацоўнікі нясьвіжскага РАЎСу і КДБ падчас ператрусу на кватэры старшыні маладафронтаўскай суполкі ў горадзе Насты Азаркі канфіскавалі невялікую колькасьць архіўных маладафронтаўскіх матэрыялаў, а ўжо 10 сакавіка Наста была выкліканая ў Менск, дзе у сьледчым адзьдзяленьні КДБ ёй далі пастанову аб узбуджэньні крымінальнай справы па 1 часты 193 артыкулу Крымінальнага кодэксу.

Дагэтуль "палітычны артыкул" быў ужыты толькі да актывістаў "Партнэрства". І хаця ўлады звычайна спрабуюць абмежавацца дробным ці злосным "хуліганствам" пры ўзбуджэньні справаў на дэмакратычных актывістаў, зараз быў зноў ужыты новазацьверджаны палітычны артыкул.

У пастанове аб узбуджэньні крымінальнай справы сказана: "... прымала актыўны ўдзел у незаконнай дзейнасьці непрайшоўшага рэгістрацыю грамадзкага аб'яднаньня "Малады Фронт". Пры гэтым распаўсюджвала друкаваную прадукцыю з заклікам да барацьбы зь існуючым ладам і дзеючаю дзяржаўнаю ўладаю ў Рэспубліцы Беларусь, прымала ўдзел у арганізацыі і правядзеньні несанкцыянаваных мітынгаў, агітацыйнай і іншай дзейнасьці накіраванай на дасягненьне мэтаў узгаданага аб'яднаньня, атрымліваючы за гэта ўзнагароджаньне".

Цяпер Наста знаходзіцца ў Нясьвіжы пад падпіскаю аб нявыязьдзе.

[10 сакавіка 2006]
Прэс-служба Маладога фронту