“Паляванне на ведзьмаў”

“Паляванне на ведзьмаў”

Ціхае паляванне на “Малады Фронт” за тры дні ператварылася ў “паляванне на ведзьмаў”, з савецкімі рэпрэсіямі ды вычварэнствамі. Актывістаў хапалі паўсюдна: на вуліцах на вачах мінакоў, урываліся ў кватэры, збівалі ў пастарунках. Юнакі на волі знаходзяцца небольш трох дзён. Падаецца, правасудзьдзе канчаткова страціла кантроль над міліцыянтамі.

У сераду, 16 траўня, у Менску былі затрыманы Уладзімер Яроменак, Павал Сяргей. Нядаўна таксама стала вядома, што а 19-ай гадзіне быў затрыманы Раман Пратасевіч. Актывіст ладзіў акцыю “Горад наш!” недалёка ад Кастрычніцкай плошчы. Пасля замацавання сцягу на будынку, хлапца схапілі людзі ў цывільным. Па дарозе ў РАУС маладафронтаўца моцна збілі. Пад вокам фігнал, левая нага амаль не працуе. Хлопца забраў дахаты бацька а паўначы.

На днях прайшлі суды над Зьмітром КрэмянецкімМіколам Дземіденкам і Раманам Васільевым. Хлопцы атрымалі ад 10 да 12 сутак за вывешаны бел-чырвона-белы сцяг на Нямізе ў гадавіну ганебнага рэферэндума аб змене нацыянальнай сымболікі на савецкую.

Што характэрна, пры затрыманнях прысутнічае сам спадар Яўсеў, вядомы сваёй цягай да маладых (часам непаўнагадовых) хлопцаў і дзяўчат “Маладога Фронту”. Яўсееў у асабістых размовах з актывістамі не скупіцца на нецэнзурные эпітэты, плюецца слюной і абяцае, што “будете все на коленях стаять і соплі жевать” (запісана са слоў актывіста). Гэтая “Моська” цяпер выслужваецца перад новых “гаспадаром”?

Нагадаем новага “гаспадара” Міністэрству ўнутраных справаў 11 траўня прызначыў сам дыктатар. Палкоўнік міліцыі Ігар Шуневіч замяніў на пасадзе міністра генерал-лейтэнанта міліцыі Анатоль Куляшова.

Падзяліцца:

Каментары