Новы “святы” РПЦ — ліквідатар уніяцтва

Новы “святы” РПЦ — ліквідатар уніяцтва

Працэс падрыхтоўкі да кананізацыі аўтара «вяртання ва ўлонне праваслаўя» ўніятаў, мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа Сямашкі пачаўся ў пачатку года.

І ўжо 4 красавіка 2011 Сінод Беларускага Экзархата Маскоўскага Патрыярхата, заслухаўшы рапарт старшыні камісіі па кананізацыі Беларускай праваслаўнай царквы архіепіскапа Навагрудскага і Лідскага Гурыя, пастанавіў звярнуцца да патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла «з хадайніцтвам аб магчымасці праслаўлення ў абліччы мясцовашанаваных святых Беларускай Праваслаўнай Царквы мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашкі, 1789 — 1868)».

Святар Сямашка быў галоўнай фігурай у сакрэтным плане Расейскіх уладаў, скіраваных на ліквідацыю Ўніі. Ён дзейнічаў пад кантролем міністра ўнутраных справаў імперыі Блудава. у 1833 г. яго пасвяцілі ў “біскупы”. Перавод у праваслаўе рыхтаваўся таемна, амаль дзесяцігоддзе. спачатку ўлады памянялі абрады і зачынілідзве траціны манастыроў. Прымус да праваслаўя выклікаў у наступныя гады масавае адчужэнне ад царквы і нефармальны пераход у каталіцтва.

Чытаць цалкам: http://nn.by/?c=ar&i=63250

Падзяліцца:

Каментары

  1. Hamončyk (Nov 21, 2011:12:38)Адказаць

    Не стае Расейскім праваслаўным Сьвятых, таму і высоўваюць прайдзісьветаў.