Новыя песні Андрэя Мельнікава (відэа)

Новыя песні Андрэя Мельнікава (відэа)

Ён не дае вялікіх канцэртаў. Яго выступы праходзяць «камерна». Мельнікаў запісаў з дзясятак альбомаў, але не заўжды на прафесійнай апаратуры. Затое ў яго ёсць прыхільнікі як з пакалення «Тутэйшых», так і з сённяшніх дваццацігадовых. У 1990-я ён стварыў дзясяткі песень, пасля яго рэпертуар працяглы час не абнаўляўся. Цяпер бард напісаў шэраг новых кампазіцый. Нешта створана год-два назад, нешта зусім свежае. Гэта ўрывак з выступлення Андрэя Мельнікава ў снежні 2011 года ў Гомелі.

Аўтар відэа — Ларыса Шчыракова

nn.by

Падзяліцца:

Каментары