Нож у спіну, ці Пра салідарнасць з палітвязнямі

Нож у спіну, ці Пра салідарнасць з палітвязнямі

Адкрыты ліст Насты Палажанкі.

Напісаць гэтыя радкі мяне прымусіла рэакцыя,  а дакладней, яе поўная адсутнасць на інфармацыю пра пагрозу завядзення новай крымінальнай справы на Змітра Дашкевіча з боку, здавалася б, сваіх – нашай апазіцыі. Вы спытаецеся, чаму я не казала пра гэта падчас нашай апошняй сустрэчы? Цяжка гаварыць пра такія рэчы між справамі, таму цяпер я дазволю сабе зняць дзелавы пінжак і выказацца па-жаночаму, як нявеста палітвязня.

Спадарства, таварышы, калегі; кансерватыўныя і прагрэсіўныя;  прыхільнікі “старой меншасці” ды “новай большасці” – ды якая ў прынцыпе розніца, як хто завецца? Ніхто з вас чамусьці не выказаў ні слова ў салідарнасць з Дашкевічам…

Не так даўно, яшчэ паўтара года таму, на свабодзе Зміцер штодня гутарыў з вамі па тэлефоне, сустракаўся за кубкам кавы, абмяркоўваў бягучыя палітычныя справы ды выказваў прагнозы на прэзідэнцкія выбары. Вы рукаліся, жартавалі, ляпалі  адзін аднаго па плячы… Цяпер вы і працягваеце сустракацца між сабой ў тых самых кавярнях за куфлямі халоднага піва, будаваць новыя планы, рабіць палітычныя прагнозы, абмяркоўваць, хто што напісаў у фэйсбуку ці запосціў у Твітары. Змітра (не гаворачы ўжо пра іншых палітвязняў) вы выкраслілі са сваёй тусоўкі, быццам бы ён не з’яўляецца адным з найбольш аддадзеных і перспектыўных палітычных лідараў новай Беларусі.

Чаму выкраслілі?  Што гэта – свядомае знішчэнне палітычнага апанента, звычайная апатыя ды абыякавасць, боязь патрапіць у няміласць за падтрымку моладзевага лідара, вядомага сваёй радыкальнай і прынцыповай пазіцыяй? Пакуль вы абмяркоўваеце, на чым – метро ці маршрутцы – зручней ездзіць; шукаеце, дзе б дастаць тых самых плюшавых мядзьведзікаў ды спрачаецеся, якая стратэгія лепш у гэтых усё адно безвыніковых выбарах,  Зміцер штодня вымушаны змагацца за сябе, за сваё вызваленне і сваё жыццё.

Што гэта такое – “яўка з павіннай”, якую агучыў Зміцер Дашкевіч?  Гэта значыць – не падпарадкоўвацца любым патрабаванням адміністрацыі калоніі. Не ходзіш на шыхтаванне і зарадку – адседзь 15 сутак у ШЫЗА, у цеснай сырой камеры, дзе не выдаюць бялізну і матрац, нельга чытаць, забаронена ліставанне. Не ходзіш у сталоўку – харчуйся месяц тым, што здолеў набыць на 100 тыс. у мясцовай краме. Не ходзіш на працу – і ты пазбаўлены перадачы і спаткання раз на тры месяцы. Гэта ўсё цягне закрыты суд і дадатковы тэрмін па арт.411 КК за парушэнне правілаў адбыцця пакарання, то бок – яшчэ “накінуты” год, потым – два, і так – да бясконцасці. Як вы думаеце, ці проста даецца гэтае змаганне супраць сістэмы пад бесперапынны брэх байцоўскіх сабак і дулы канваірскіх аўтаматаў?…

“Яўка з павіннай ” – гэта заступніцтва за ўсіх палітвязняў са словамі: перастаньце ламаць нас турмою ў турме, мы не баімся і не дазволім!

У мінулы раз у 2007 годзе ў Шклоўскай калоніі на яго завялі крымінальную справу за адмову сведчыць супраць свайго сябра і паплечніка Івана Шылы. Многія казалі: нашто гэты радыкалізм? Можна ж было схітрыць, прыкінуцца дурненькім,альбо чалавекам з кепскаю памяццю, але для  Змітра  быў важны сам факт: сведчанне супраць сябра. Ён і раней адмаўляўся супрацоўнічаць са следствам, нават у турме  адказваў сваё адназначнае “не”.  “Борзы ці  што?” – як любяць пытацца беларускія амапаўцы, і самі часам і адказваюць  – “ды бачу, што борзы!”

Зьміцер слушна паступіў. Ён выбраў шлях Чалавека, а не раба. Зміцер вельмі хоча на свабоду, але яшчэ больш ён хоча застацца годным чалавекам. Там, у турме не гуляюць на публіку, не турбуюцца пра імідж. Там галоўнае – не даць сябе зламаць . Ён абраў вельмі няпросты шлях. І мне прызнаюся вельмі страшна за яго. Мне давялося прабыць усяго 2 месяцы ў “амерыканцы” пасля выбараў у 2010 годзе, таму я ўяўляю, наколькі гэта цяжка ўвесь час знаходзіцца пад пагрозаю правакацыі з боку “падсадных” зэкаў, без сустрэчаў з роднымі людзьмі. За гэтыя паўтара года я атрымала каля 300 лістоў ад Змітра, а бачылася з ім толькі двойчы – на судзе і падчас пахавання яго маці.

Цяпер Змітру пагражае дадатковы год турмы. Камусьці гэты тэрмін можа падацца малым – маўляў, час ляціць так хутка!…Узгадайце выцвілыя вочы, знясіленую постаць многіх тых, хто выйшаў з турмы праз год пасля выбараў-2010 – нават год у зняволенні здольны знішчыць чалавека. Ды не дадуць Змітру новы тэрмін, не асмеляцца – можаце сказаць вы. А чаму не дадуць? Ці нашыя ўлады не здольныя катаваць людзей да бясконцасці?

Калісьці мужны Мікіта Ліхавід адмовіўся падпарадкоўвацца ўсім турэмным патрабаваннем , ён праседзеў звыш 2,5 месяцаў у ШЫЗА. Зміцер ужо адседзеў агулам год у ШЫЗА і камеры крытага тыпу.  Можа, хопіць?

Кожны з нас можа паўплываць на лёс Змітра Дашкевіча і іншых палітвязняў.

Што можна зрабіць? Як мінімум:

  1. палітыкі – уздымаць праблему палітвязняў на ўсіх сустрэчах, як унутры Беларусі так і па-за яе межамі; дамагацца сустрэч і рэакцый высокапастаўленых еўрапейскіх чыноўнікаў на праблему палітвязняў;  арганізоўваць кампаніі салідарнасці з палітвязнямі, незалежна ад таго, ці з’яўляюцца яны сябрамі вашых партыяў ці кампаній; не ленавацца выказваць пазіцыі сваіх структураў па праблемах палітвязняў. Уявіце, што сядзяць вашыя дзеці-бацькі-браты, што б вы тады рабілі?
  2. журналісты – проста пісаць пра палітвязняў. Так, гэтая тэма не штодня дае цікавыя інфармацыйныя нагоды, але вашыя артыкулы рэальна палягчаюць існаванне палітвязняў у турмах: нагадваюць ім, што пра іх памятаюць;
  3. эмігранты – абіваць парогі ўсіх заходніх структураў, даносіць ім інфармацыю пра палітвязняў; працаваць з беларускімі прадстаўніцтвамі і асобнымі людзьмі, якія ўплываюць на  палітычную ці эканамічную сітуацыю ў краіне.
  4. усе неабыякавыя людзі – пісаць лісты падтрымкі палітвязням і лісты з патрабаваннямі іх вызвалення ў КДБ, Следчы камітэт, Генеральную Пракуратуру, Адміністрацыю Прэзідэнта і г.д. Не баяцца ініцыяваць любыя акцыі падтрымкі і грамадскай салідарнасці. Арганізоўвайце малітвы за палітвязняў, прасіце перад Богам за іх. Магчыма, менавіта вашыя высілкі прывядуць  да вызвалення палітвязняў.

Зміцер не любіць гуляць па чужых правілах. Я часта ўзгадваю ягоныя словы: “Вы ўсё спрабуеце гуляць з рэжымам у шахматы, а так не атрымаецца. Пакуль вы будзеце думаць, якой там літарай ходзіць конь – Вас ужо шарахнуць шахматнай дошкай па галаве”.

Кіньце хадзіць канём ды біць палітвязняў і іх сваякоў шахматнай дошкай па галаве!

“Тады скажа і тым, якія леваруч ад Яго: «ідзеце ад Мяне, праклятыя, у вагонь вечны, угатаваны д’яблу і анёлам ягоным: бо быў галодны Я, вы не далі Мне есьці; быў сасьмяглы, і вы не напаілі Мяне; быў падарожны, і не прынялі Мяне; быў голы, і не адзелі Мяне; хворы і ў цямніцы, і не адведалі Мяне». Тады і яны скажуць яму ў адказ: «Госпадзе, калі мы бачылі Цябе галоднага, альбо сасьмяглага, альбо падарожнага, альбо голага, альбо хворага, альбо ў цямніцы, і не паслужылі Табе?» Тады скажа ім у адказ: «праўду кажу вам: як што вы не зрабілі гэтага аднаму з гэтых меншых, дык не зрабілі Мне». І пойдуць гэтыя на пакуты вечныя, а праведнікі ў жыцьцё вечнае” (Мц: 25:41-46)

Наста Палажанка

 

Падзяліцца:

Каментары

  1. Anatol Starkou (Jul 12, 2012:23:20)Адказаць

    Пачну з свайго камента, які надрукаваны апошнім 27 сакавiка 2012 у 1:34 на Нашай Ніве тут http://nn.by/?c=ar&i=70665
    “Бяжы, Настачка, ад гэтых падпісантаў і іх асяроддзя. Бяжы!!! Або палітычнай тусовачнай куклай Барбі станеш. А табе шчэ жыць трэба…”

    Далей толькі аб Маладым Фронце і ўскосна пра сённяшні стан З.Дашкевіча.

    «Малады Фронт», «МФ» (афіцыйная рэгістрацыя ў Чэхіі) — міжнародны моладзевы рух беларускай моладзі. Зьяўляецца найбуйнейшай моладзевай дэмакратычнай арганізацыяй Беларусі… Мэтамі Маладога Фронту зьяўляюцца аб’яднаньне й выхаваньне моладзі на грунце беларускай нацыянальнай ідэі, хрысьціянска-дэмакратычных прынцыпаў…»

    Замежная арганізацыя змагаецца на Беларусі…
    Апошняе, што мне вядома: некаторыя чальцы МФ недзе на сцяне напісалі “Жыве Беларусь!” ці нешта падобнае. Малайцы!!!

    Ў 2010 адбыўся суд над спадарамі Дашкевічам і Лобавым. У апошняга падчас дракі была ваенная лапатка. Холодное оружие, если кто не в теме. Адной яе дастаткова, каб існавала віна і прысуд суда. Так і было.

    Можа хто жаждет каб я распавён тут аб палітыцы? Маўляў, подстроено, спровоцировано властью и тэдэ и тэпэ? Не. Не буду нічога казаць. Чаму? А што гэтыя двое ня ведалі, дзе з лапаткай ішлі? Па Беларусі!!! Па сённяшняй лукашэнкаўскай Беларусі. Нават, калі б яны йшлі па Нью Ёрку і здаралася б бойка, то за тую лапатку тутэйшы дэмакратычны суд ці наўрад бы іх ўзнагародзіў пернікам. Атрымалі б столькі, што мала не паказалася б.

    Аб чым я сказаў?
    Аб тым, што хадзіць з лапаткай гэта дурасць, за якую трэба плаціць. Увогуле ў маладыя часы шмат дурасці валазіць наружу, за якую потым часам мучительно больно. Але такова жысць.

    «Яўка з павіннай» — дурасць нумар два.
    «Не верь, не бойся, не проси» — известная тюремная поговорка.
    Я яе не прыдумваў. НЕ ПРАСІ !!! — гэта закон для ЗК. Вы, младафронтаўцы, і тут вырашылі “пойти своим путём”? Вы што, крутые? умнее всех? а вам знацца нават законы зоны поцэнтру?

    Вы — всего лишь НЕПРИКАСАЕМЫЕ. Были до меня. А еще вы пушечное мясо в политике или другими словами НИЧТО.

    Ці была ў вас шчэ памылка, якую вышэй я назваў дурасць? Так. Гэта калі вы, МФ, паехалі куды-та з аксакаламі “падтрымаць” Зміцера. Падтрымалі, як кашаль хваробу. Заадно і самі суткі атрымалі.

    Ў вас авторітеты есть? НЕ, НЕ ЗК? Звычайныя людзі беларускія. Дык з імі і райцеся. А калі няма, то пара задумацца ЧАМУ. Думаю ўсё ж няма і таму няма, што вы, МФ, самыя самыя лепшыя. А мы — ўсе астанія — пыл. Дык чаго да пыла звяртаецеся??? Самі кувыркайцеся ў сваіх праблемах.

    P.S.
    Только подумайте, паважаныя суайчыннікі, гэты зварот напісаны на сайце нейкага Фронта, якіх у наc на Беларусі, як у сабакі блох, а просьба ў ім — да “ўсяго прагрэсіўнага чалавецтва”, якому больш нечым заняцца, як толькі штодзень чытаць сайт МФ.

    • Frontavec (Jul 13, 2012:02:56)Адказаць

      Здрасьце. Я буду крыху больш паліткарэктны за сваіх паплечнікаў.
      Па-першае: хацеў бы вам параіць адносна добры перакладач — Google Translate, які месціца па наступнай спасылцы: http://translate.google.by/
      Гэта дапаможа вашым высерам падавацца больш абгрунтаваннымі, адэкватнымі і пісьменнымі. На шостыя лунныя суткі можа нават у тэму патрапіце.

      Па-другое: раю звярнуцца па дапамогу вашага калегі з суседняга ведамства — Ластавецкага. Ён дапаможа вам правільна аформіць тэкст, каб ён мог зацікавіць і паўплываць хаця б на такіх жа істот з адукацыяй у дзевяць класаў як вы.

      Па-трэцяе: адзначу вашыя досыць глыбокія веды ў сферы каментатараў з Нашай Нівы. Падпісацца Анатолем Старковым — гэты такі толсты троллінг, што нават тонкі(!). Бачна, што цудоўная атмасфера Камітэта ўплывае на здольнасці мясцовых лукаботаў рабіць сапраўдныя фокусы ледзь не з 3D-эфектамі. Чакаю каментароў пад нікам “Бенедзікт”.

      Стаўлю кропку, бо я зараз расплачуся ад “умиления”

  2. Ales (Jul 12, 2012:23:31)Адказаць

    Ня ведаю, хто падпісаўся гэтым нікам — Anatol Starkou , але паведаляю табе — ты гандон і наогул не мужык. Дзякуй за ўвагу

  3. abaronca (Jul 13, 2012:00:42)Адказаць

    Анатоль, я Вас на сайце НН ужо начыталася. Для куклы Барбі я маю добрыя мазгі і не лепшыя дадзеныя, таму не пераймайцеся.
    І яшчэ, купіце сабе “лопатку” і выключце мадэм. Так, мы крутыя і разумныя, але за парадамі звяртаемся да тых людзі, што здольныя іх даць. І Вы тут не па адрэсе. Я рада, што Вы сочыце за нашым жыццём і нават збіраеце свае каментарыі да маладафронтаўцаў. У добры шлях!
    П.С. Збярэцеся ў Беларусь — тут патлумачыце нам як жыць, а пакуль сядзіце там дзе ёсць і ганьбіцеся.

    • Алекс Трэш - беларускі хэві мэталіст (Jul 13, 2012:10:28)Адказаць

      Паважаная! Не звяртайце ўвагі на ўсялякіх дурнёў-старковых і іх “клявіятурны ананізм”, бо пісаць падобнае лайно могуць толькі ні на шо ня здольныя людзі!!!!!!!!!!!! А вам я ўдзячны за тое, што вы робіце!!!!!!!!!!! Жадаю Змітру хутчэйшага вызвалення!!!!!!!!!!!! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!!!!!!!!!!!!! ВЕЧНА ЖЫВЕ!!!!!!!!!!!!!!

  4. Рыгор (Jul 13, 2012:05:07)Адказаць

    “Замежная арганізацыя змагаецца на Беларусі…” Ну ты, Толік Некатолік і чмо. Такія заўжды былі на службе ўсіх рэжымаў. Калі памятаеш, нават пра Вялізнага Леніна, што ўсё яшчэ стаіць у Менску перад Домам Уродаў, у царскую ахранку такія Толікі Старковы пісалі “замежны нямецкі шпіён змагаецца за Расею”.

  5. Anatol Starkou (Jul 13, 2012:05:38)Адказаць

    Ніжэй мой камент з НН, але пасля яго я буду ізноў казаць аб МФ
    І толькі затым — аб звароце Насты Палажанкі, бо мне падалося, што адной з мэтаў МФ ёсць стварэнне дэмакратычнай Беларусі. Вось дэмакратычна і абмяркуем вашы дзіцячыя гульні ў палітыку, а дакладней ваша палітыканства
    А пакуль спасылка і мой камент з Нашай Нівы ад 17 чэрвеня 2011 у 12:52
    http://nn.by/index.php?c=ar&i=55937

    «Усе выдатна ведаюць, што я і Лобаў даўно займаемся палітычнай дзейнасцю і нападаць на кагосьці за дзень да выбараў, „падпалу Рэйхстага“, нам было б вельмі нявыгадна», — заявіў Дашкевіч.

    Чытаць цалкам http://nn.by/index.php?c=ar&i=55937

    Лобаў падтрымаў свайго таварыша, дадаўшы, што гэта была «добра спланаваная правакацыя спецслужбаў».

    Так гэта была частка лукашысцкай СПЕЦАПЕРАЦЫІ “Выбары-2010”, але ў якасці жыццёвага ўрока вам хлопцы трэба запомніць адно слова ЛАПАТКА, або прасцей кажучы — холодное оружие. Толькі дзяцінства вам падказала ўзяць яе з сабой за дзень да выбараў.
    ###
    Я калісьці намякваў вам, Маладому Фронту на онлайн канферэнцыі на СВАБОДЕ падчас вашай галадоўкі ў сядзібе партыі БНФ аб дзейнасці некаторых рускіх моладзевых арганізацый на Беларусі і зараз намякну яшчэ раз: шмат чаму вучыцеся ў іх — іх не відаць не чуваць, але яны сіла. Аб вас жа на кожнай старонцы беларускіх незалежных СМІ можна чытаць днямі і начамі. Вам ГЭТА трэба? ГЭТА ваша мэта?

  6. Anatol Starkou (Jul 13, 2012:07:06)Адказаць

    “Прысягаю адстойваць дзяржаўнасьць беларускай мовы, быць верным бел-чырвона-беламу сьцягу Хрыста і гербу “Пагоня”.

    Прысягаю непахісна й годна пераносіць усе выпрабаваньні, дадзеныя Богам мне й майму народу на шляху барацьбы за свабоду, праўду й справядлівасьць.

    Справе Маладога Фронту прысягаю служыць усімі сіламі, ведаючы, што нацыянальная ідэя й хрысьціянскія прынцыпы, закладзеныя ў падмурак МФ, ёсьць тым адзіным, што прывядзе беларускі народ да духовага й нацыянальна адраджэньня, дазволіць нам здабыць у барацьбе вольную й незалежную Беларусь.”

    Гэта не я прысягаю. Гэта клятва такая ў МФ.
    Значыць б-ч-б сцяг Хрыста, які з’явіўся на Беларусі праз больш за 1917 год пасля нараджэння Хрыста, ёсць бел-чырвона-белы сьцяг Хрыста?
    Угу.
    А калі гэта так, то чаго ж астатнія 9,5 лімонаў беларусаў і беларусак не ў МФ ды не пад сцягам Хрыста “на шляху барацьбы за свабоду, праўду й справядлівасьць”? Мо яны ня ведаюць, што “нацыянальная ідэя й хрысьціянскія прынцыпы, закладзеныя ў падмурак МФ, ёсьць тым адзіным, што прывядзе беларускі народ да духовага й нацыянальнага адраджэньня, дазволіць ІМ здабыць у барацьбе вольную й незалежную Беларусь?”

    ТРЫМАЙЦЕСЯ ДЗЕТАЧКІ і НЯ БОЙЦЕСЯ — Я НЕ КУСАЮСЯ
    я толькі вашы мазгі прачышчу ад ідэалагічнага бруда

    Дагэтуль мне была вядома толькі адна беларуская нацыянальная ідэя, а менавіта: каб задніца Сьвятога Зянона заняла месца, якое зараз занімае задніца Несьвятога Лукі — іншай нацыянальнай ідэі апошнія амаль 24 гады НЕ ІСНАВАЛА (я не памыліўся — 24, а не 18)
    Гэта ваша нац.ідэя?
    Нават калі НЕ, і вы, МФ, маеце наўвазе іншую нац.ідэю, то З ЯКОГА ДУБУ ВЫ ЗЛЯЦЕЛІ, каб казаць-турбавацца за ўвесь беларускі народ, каб вырашаць за яго — за тых 9,5млн. беларусаў і беларусак?

    Такім чынам “у падмурак МФ закладзена” фальш.
    І куды вы з ёй далёка сабраліся?

    P.S.
    Аб б-ч-б сцягу і інш., калі ласка, ўважліва прачытайце тут
    http://charter97.org/ru/news/2012/5/14/52127/comments/
    Гэта два маіх камента на Хартыі97: адзін я назваў МАГІЛЬШЧЫК ЛУКАШЫЗМА, а другі — НАЦЫЯ і РЭФЕРЭНДУМЫ.
    P.P.S.
    Ёсць яшчэ што сказаць, але пераварыце пакуль хоць гэта, дэмакратычныя вы мае.

  7. Алекс Трэш - беларускі хэві мэталіст (Jul 13, 2012:10:18)Адказаць

    Anatol Starkou,
    number one) не чапай Зянона, бо табе да яго як да Кітая ракам!!!!!! Ты зрабіў хоць 10% таго што зрабіў ён?
    number two) не чапай БЧБ сцяг, бо гэта ёсць адлюстраванне беларускага этнасу!!!!! Не падабаецца рэлігійная канцэпцыя МФ у дачыненне да гэтага сцягу? Дык тут ужо на аматара. Напрыклад я лічу што БЧБ — баявы сцяг Ярылы (бо ўтвораны ён ад колераў Пагоні)…..
    number three) Забіся ў будку, грукачы ланцугамі!!!!!!!!!!

  8. Anatol Starkou (Jul 13, 2012:12:01)Адказаць

    Адкажу толькі хэві металу, хоць не паклоннік гэтага музычнага напрамка.
    Ў гэтай тэме Сьвятога Зянона я не чапаю.

  9. Anatol Starkou (Jul 13, 2012:12:58)Адказаць

    І так зараз аб звароце Насты Палажанкі.

    Спачатку скажу, што ўсё што вы, МФ, калі-небудзь чыталі маё ў СМІ ці чулі на радыё СВАБОДЕ было ад шчырай да вас, младафронтаўцы, любві. Праўда. Бо такі ж калісьці і я быў у сэнсе “нацыянальнай ідэі і інш.”, але вельмі даўно. (Пачытайце мой вялизны камент на НН ад 5 красавiка 2012 у 19:19 вось тут http://nn.by/?c=ar&i=71381 )
    І так:
    Вышэй у першай частцы я распавёў вам аб КРЫМІНАЛЬНЫМ складніку справы З.Дашкевіча. Яшчэ раз скажу, што разумею, што гэта частка добра спланаванай ўладай спецаперацыі ВЫБАРЫ-2010, але ГЭТА ПАЛІТЫКА — борьба без правил. Любы чэл, які ўсунуў у яе нос — можа застацца без оного. Ў якасці доказа сказанага, пачытайце, напрыклад, свае каменты аба мне ці аб маім меркаванні вышэй, або іншыя абразы і паклёпы ў мой бок на форумах СВАБОДЫ ці Нашай Нівы, напісаныя змагарамі за мінулыя тры гады.

    Існая ўлада ў 2010-м захавала ўладу, дзякуючы спецаперацыі, якую сама задумала і выканала — гэта ўсяго толькі палітыка — барацьба без правілаў. Зміцер у гэты момант быў часткай плана ўлады і больш нічым, але ў яго бок, да пачатку спецаперацыі на Плошчы, ўлада справакавала КРЫМІНАЛ, за які ён адказвае з-за той лапаткі, якой у яго не было, але з-за якой была крымінальная справа за бойку, дзе ён прымаў удзел.

    З пункту гледжання ПАЛІТЫКІ (тых самых боёв без правил) — Лука ў снежні-2010 зрабіў усё на выдатна. І нават на 5+, бо ПЛЮС — гэта нам дадатковы ўрок па прадмету ПАЛІТЫКА. З пункту гледжання крымінала Зміцер-чалавек атрымаў тое, што атрымаў.

    Мне невядомы выпадкі, Наста, каб палітыкі — спецы ў палітыцы — адкрыта рабілі нешта ў бок дапамогі уголовно осужденному. Тады ж і Лобава трэ выцягваць, а не толькі Дашкевіча, калі казаць пра гэту справу.

    Адсюль ваш зварот, Наста — зварот у нікуды. За вас у гэтым сэнсе (зварот за дапамогай у нікуды) усё прадумала спецаперацыя ВЫБАРЫ-2010. Ваш зварот тая спецаперацыя паглынае і робіць адначасова яе часткай і тым самым ЗВАРОТАМ У НІКУДЫ.

    Ёсць вядомае амерыкаскае How are you?
    — Хаў а ю? — пытаецца адзін знаёмы чэл у знаёмага.
    — Хаў а ю? — адказвае той яму.
    Перакладу гэта размова не мае. Няма для нас уцямнага / разумнага перакладу размовы двух гэтых амерыканцаў. Але бліжэйшым па сэнсу прыблізна вось гэты:
    — Каго хвалюе чужое гора, калі свайго па вушы?! — кажа адзін.
    — Каго хвалюе чужое гора, калі свайго па вушы?! — адказвае адзін.
    Вось што кажуць тыя два амерыканца адзін аднаму ў якасці прывітання.

    Так што ваш зварот, Наста, гэта нешта накшталт прыведзенага амерыканскага дыялога:
    — Хаў а ю? — пытаецца Наста праз зварот.
    — Хаў а ю? — адказвае той, хто яго пачытаў / пачуў.

    Што датычыцца апошняй часткі вашага зварота (ну, там дзе пра Бога), то скажу вельмі мягка — гэта дзяцінства ў палітыцы пісала, а не палітычны дзеяцель, які ведае правілы бою без правілаў.

    Бяжы, Настачка, ад палітыкі. Бяжы!!! Або палітычнай тусовачнай куклай Барбі станеш. А табе шчэ жыць трэба…

    • Frontavec (Jul 13, 2012:16:05)Адказаць

      Здрасьце яшчэ раз. Вы пішыце, пішыце, тут усім вельмі цікава. Хацелась б толькі нагадаць вам, што рэкламаваць сваі каментары вы будзеце на іншых рэсурсах, і ў наступны раз, калі вы напішыце што-небудзь кшталту: “вот тут я аставіў очынь інцірэсны каментарый. Пачытайце, очынь пазнавацельна. Я шчытаю, бо я і пісаў”, то гэты сказ будзе бязлітасна выдалены. Справа не толькі ў вашым бахвальстве, а і ў тым, што артыкулы па якіх вы пакінулі каментары не маюць ніякага дачынення да праблемы апісанай вышэй. Калі вы вырашылі, што тут — пляцоўка для чарговага Леніна на браневіку, і тут можна распавесці пра ўсе сваі летапісы з НН і Свабоды, то вы памыляецеся.

  10. Алекс Трэш - беларускі хэві мэталіст (Jul 16, 2012:18:23)Адказаць

    Anatol Starkou пішыце свае каменты лепш на http://sb.by
    Там вам самае месца……

  11. Алекс Трэш - беларускі хэві мэталіст (Jul 18, 2012:22:16)Адказаць

    Хы-гы-гы, я табе калі-небудзь лом у дупло утыркну!!!!!! Дачакаешся, сука!!!!!!!!!!

  12. Алекс Трэш - беларускі хэві мэталіст (Jul 18, 2012:22:18)Адказаць

    Папярэджваю ўсіх: калі яшчэ якая курва абразіць тут Насту Палажанку — знайду і перарэжу горла!!!!!!!!! Усіх датычыцца!!!!!!!!