Онлайн-збор подпісаў за вызваленне палітвязняў

Онлайн-збор подпісаў за вызваленне палітвязняў

Аргкамітэт па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” працягвае праводзіць шэраг кампаній за вызваленне палітвязняў. Чарговай акцыяй стаў онлайн-збор подпісаў за вызваленне палітвязняў. Подпіс можна паставіць на сайце БХД, націснуўшы на першы банэр – “Свабоду палітвязням”.

Апроч таго, БХД праводзіць інфармацыйную кампанію праз друкаваную прадуцыю і інтэрнэт, арганізоўвае праваабрончыя форумы па праблеме палітвязняў. Першы такі форум адбыўся 17 жніўня ў Магілёве, наступны запланаваны на 3 верасня ў Берасці.

“Мы распачалі гэты фармат збору подпісаў, каб усе жадаючыя, хто не мае магчымасці зрабіць гэта ўжывую, маглі падтрымаць палітвязняў. Мы не павінны чакаць літасці ад уладаў, мы павінны падтрымліваць адзін аднога, бо менавіта тады прыйдуць змены. Я лічу, што і наступныя маўклівыя акцыі павінны высоўваць палітычныя патрабаванні, перадусім вызваленне палітвязняў”, — адзначыў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

“БХД прыкладае шмат намаганняў і робіць усё, што можа, для таго, каб як мага хутчэй наблізіць момант вызвалення ўсіх палітвязняў. Мы перакананы, што разам з намаганнямі іншых палітычных партый і праваабаронцаў усе палітвязні хутка будуць вызвалены”, — адзначыў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.

http://bchd.info/

Падзяліцца:

Каментары