Па серадам салігорцы сыстэматычна трапляюць на суткі

14.07.2011:00:35
0
1 003
Рэгіёны
,
Па серадам салігорцы сыстэматычна трапляюць на суткі

Намесьнік старшыні МФ Іван Шыла асуджаны на 8 сутак адміністрацыйнага арышту. Маладафронтавец Андрусь Тычына прысуджаны да 9 сутак.

Андрусь Тычына вызваліўся 12 ліпеня пасьля 13-ці сутак арышту, юнак дзень пабыў дома і зноў трапіў на “суткі”. Судзьдзя судзьдзя Рабы абвінаваціў юнака ў лаянцы матам (арт. 17.1). 

Салігорскі маладафронтавец

На здымку: Андрусь Тычына пасьля вызваленьня й за дзень да арышту

Іван Шыла вызваліўся пасьля мінулага арышту ў суботу, 4 дні прабыў на волі й зноў патрапіў пад адміністрацыйны арышт за маўклівае знаходжаньне на плошчы.

Іван быў затрыманы нават не наплошчы. Юнака схапілі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным у гарадзкім ўнівэрмазе 13 ліпеня каля 19 гадзіне вечара.

Адвакат Івана Шылы ня змог прысутнічаць на працэсе. Маладафронтавец назваў працэс палітычным. На думку Івана стаўленне міліцыі да ўсяго, нават такой дробязі як дакладна запісаны час пафігістычнае. Гэта выразны плявок ўсёй судовай сістэме Беларусі. Справу разглядаў судзьзя Бураўцоў.

Іван Шыла ў судзе

На здымку: Іван Шыла перад пачаткам судовага працэсу

Працэс над яшчэ адным “маўклівым рэвалюцыянэрам”, прадпрымальнікам Алегам Бахтам, скончыўся штрафам ў 10 базавых велічыняў (350 тысяч беларускіх рублёў). Прадпрымальніка, як і астатніх затрыманых, супрацоўнікі салігорскай міліцыі зьвінавацілі ў лаянцы мацюкамі. Ролю судзьдзі на працэсе над Алегам Батам выконваў Ягор Барысенка. Той самы чалавек у мантыі, які 30 чэрвеня засузіў сям’ю Шылаў.

Андруся Тычыну й сям’ю Шылаў затырмалі ў сераду напярэдадні 3 ліпеня й прысудзілі да адміністрацыйных арыштаў. 14 ліпеня вызваліўся пасьля адміністрацыйнага арышту бацька маладафронтаўцаў Уладзімер Шыла.

Падзяліцца:

Каментары