Пацалунак па-беларуску! Конкурс да Дня Сьвятога Валянціна

Пацалунак па-беларуску! Конкурс да Дня Сьвятога Валянціна

Рэспубліканскі юнацкі фотаконкурс «Пацалунак па-беларуску» праводзіцца ў межах рэалізацыі праграмы Беларускай Асацыяцыі клюбаў ЮНЕСКА «Культура сьвету» разам з Творчым зьвязам (беларускім грамадзкім аб’яднаньнем) «Фотамастацтва».

Мэтай дадзенай праграмы зьяўляецца прадастаўленьне маладым людзям магчымасьці знаёмства з нацыянальнай культурай і культурамі іншых краінаў. Дадзены Конкурс арыентаваны на далучэньне моладзі да нацыянальнай культуры.

Конкурс прымеркаваны да міжнароднага сьвята “Дня Сьвятога Валянціна”. Галоўная задача удзельнікаў – раскрыцьцё тэмы каханьня праз пацалунак.

Конкурсныя працы мусяць адлюстроўваць беларускія рэаліі, якія адсылаюць да нацыянальных традыцыяў, асаблівасьцей культуры, мэнталітэту, мысьленьня.

Першы пераможца атрымае магчымасьць праходжаньня курсу фатаграфіі ў Фоташколе «Мир фото» на бясплатнай аснове. Удзельнікаў, якія атрымаюць другое й трэцяе месцы, чакаюць каштоўныя падарункі.

Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна выслаць рэзюмэ й працы на электронны адрас: konkursbelinfo@belau.info

Апошні тэрмін падачы заявак: 10 лютага 2012 году.

Патрабаваннi да работ: конкурсныя работы павінны адлюстроўваць беларускія рэаліі, якія адсылаюць да нацыянальных традыцый, асаблівасцей культуры, менталітэту, мыслення. Дапускаецца метафарычнае пераасэнсаванне пацалунку як знака, які дазваляе заставацца ў рамках тэматыкі Конкурсу.

Да ўдзелу ў Конкурсе дапускаюцца фатаграфіі партрэтнага жанру, вясельныя і жанравыя фатаграфіі. Тэма кахання таксама можа быць раскрытая ў розных аспектах: каханне да дзяўчыны/хлопца, любоў да маці, любоў да радзімы і гэтак далей.

Узнагароды

Першы пераможца атрымае прыз у якасці магчымасці праходжання курса фатаграфіі ў Фоташколе «Мир фото» на бясплатнай аснове.

Удзельнікаў, якія атрымаюць другое і трэцяе месцы, чакаюць каштоўныя падарункі. Усім удзельнікам Конкурсу, якія прайшлі ў фінал, будуць выдадзены дыпломы Беларускага грамадскага аб’яднання «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА».

Пераможцы Конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі Беларускага грамадскага аб’яднання «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» з указаннем прызавога месца.

Умовы ўдзелу

У конкурсе маюць права прымаць удзел грамадзяне РБ, а таксама маладыя людзі з іншых краін, якiя ўдадзены час пражываюць на тэрыторыі Беларусі ва ўзросце ад 14 да 30 гадоў.

Для ўдзелу ў Конкурсе таксама неабходна выслаць рэзюмэ з інфармацыяй аб удзельніку і работах.

Тэхнiчныя параметры работ:

Фармат: JPG

Памер: 720 pixels, па большым баку, 72 dpi

Вес: не больш за 200 kb

Колькасць: 1-6 фота

Прыняцце работ і рэзюмэ ўдзельнікаў ажыццяўляецца на электроны адрас konkursbelinfo@belau.info.

Рэгламент:

Прыём работ: з 14 студзеня па 10 лютага 2012 года.

Праца журы: з 10 лютага па 12 лютага 2012 года.

Адкрыццё выставы і ўзнагароджанне пераможцаў: 14 лютага 2012 года ў кінатэатры «Цэнтральны»

Куратар конкурсу Троцкая Марыя, e-mail: konkursbelinfo@belau.info.

Рэгламент Конкурса цалкам можна знайсці тут.

Рэспубліканскі юнацкі фотаконкурс «Пацалунак па-беларуску» праводзіцца ў рамках рэалізацыі праграмы Беларускай Асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА «Культура свету» разам з Творчым саюзам (беларускім грамадскім аб’яднаннем) «Фотамастацтва». Мэтай дадзенай праграмы з’яўляецца прадастаўленне маладым людзям магчымасці знаёмства з нацыянальнай культурай і культурамі іншых краін. Дадзены Конкурс арыентаваны на далучэнне моладзі да нацыянальнай культуры.

Паводле ampby.org

Падзяліцца:

Каментары