Пачатак Піліпаўкі ў грэка-каталікоў

15.11.2012:14:34
0
933
Іншае, Беларусь
Пачатак Піліпаўкі ў грэка-каталікоў

Сёння беларускія каталікі ўсходняга абраду (ўніяты) распачынаюць саракадзённы перадкалядны пост – Піліпаўку, які рыхтуе вернікаў да сустрэчы свята Раства Хрыстовага.

На хрысціянскім Усходзе практыка перадкаляднага посту ўпершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах VIII ст. Доўгі час ягоная працягласць заставалася нявызначанай і спрэчнай. Нарэшце, Сабор 1166 году ў Канстантынопалі прыпісвае вернікам трымаць саракадзённы пост перад Раством Хрыстовым, загадаўшы распачынаць яго пасля дня святога апостала Піліпа.

Царкоўнае паданне сцвярджае, што святы Піліп перад сваёй мучаніцкай смерцю прасіў у Бога пакарання для сваіх катаў. За гэта яму была абвешчана пакута – немагчымасць цягам сарака дзён пасьля смерці ўвайсці ў рай. Таму святы Піліп прасіў іншых апосталаў, каб яны пасцілі за яго сорак дзён, а апосталы даручылі саракадзённы пост усім вернікам.

У наш час Царква з розных прычынаў улагодніла досыць строгія патрабаванні да посту. Тым не менш, перадкалядны пост, разам з узмоцненай малітвай і міласцінай, застаецца моцным сродкам духоўнай падрыхтоўкі да годнай сустрэчы Хрыста, які нараджаецца.

Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=83649

Падзяліцца:

Каментары