Пачаў працу “Грамадскі трыбунал” па катаваннях у Беларусі

Пачаў працу “Грамадскі трыбунал” па катаваннях у Беларусі

1 лютага на сядзібе БНФ адбылась другая сустрэча каардынацыйнай групы “За Волю”. На гэтай сустрэчы было прапанавана распачаць грамадскае абмеркаванне тэмы катаванняў у сучаснай Беларусі, ініцыяваць “Грамадскі трыбунал”.

Удзельнікі сустрэчы паставілі сваей мэтай данесці да грамадства інфармацыю пра катаванні, якія ўжываюцца супраць людзей у турмах, калоніях, РАУСах нашай краіны, выкрыць вінаватых у катаваннях.
Першая частка грамадскага Трыбунала прысвечана катаванням, пра якія 11.12.2011 распавялі ўсяму беларускаму народу па Беларускаму нацыянальнаму тэлебачанню. Гэты апошні твор Белтэлерадыекампаніі інакш, як катаванне супраць сямей Саннікава і Дашкевіча нельга назваць.
Падчас прагляду роліка БТ удзельнікі Трыбунала звярнулі ўвагу на запіску,”маляву”, выкарыстанную “сцэнарыстамі”. Тэкст запіскі, якую даволі зразумела паказалі на экране, мы смаглі прачытаць. У запісцы -“маляве”наступныя словы:


Бобруйск
Босоте, ИК-2
Жизнь Ворам! Босота, рады приветствовать весь порядочный люд! Благополучия в Дом Наш Общий!
В Вашем лагере находится Санников Андрей Олегович, в карантине на данный момент.
На свободе в известности, что он отсажен или другими словами на кружке до выяснения. В отношении его факты не подтвердились даже косвенно, кроме словесного беспредела мусорского. Поэтому сам факт его жизни должен быть неоспорим. Мы в жизни не пойдем на поводу у легавых и уже объективно разобрались в данной ситуации.
Босота, доводим до вас наше слово – нет оснований Санникову находиться до выяснения, т.к. не было прямого контакта с обиженными. Доводите Наше слово до всех мужиков.
Желаем Вам только взаимопонимания и единства.

положенец Кондыба Андрей,
положенец Михадюк Паша,
Лапудя, Чигилейчик Юра
  7 окт. 2011
Удзельнікі сустрэчы засведчылі, што ў запіске напісана зусім супрацьлеглае таму, што каментуе БТ. Такім чынам, мы становімся сведкамі, як на ўсю краіну, выкарыстоўвываючы нацыянальнае тэлебачанне, робіцца вялікая гнюсная правакацыя супраць Саннікава. І мы толькі можам дагадывацца, пра што прыйшлося прайсці Андрэю Саннікаву , якія катаванні ўжывалі да яго, пакуль ен не падпісаў прашэнне да Лукашэнкі.
У выніку Трыбунала быў прыняты Зварот да Генеральнага пракурора

Генеральнаму Пракурору Рэспублікі Беларусь
220030, г. Менск, вул.Інтэрнацыянальная,22
Канюку А.В.

З В А Р О Т

11.12.2011.па дзяржаўнаму тэлевізійнаму каналу “Беларусь-1” (ранейшая назва – БТ) быў паказаны фільм “Крымінальны талент Халіп і Саннікава”, каментавалі фільм Максім Кароткін і Юры Пракопаў.
З фільма мы даведаліся, што ў нашай краіне, аказваецца, ў турмах, калоніях жывуць не па законах дзяржавы Рэспублiкi Беларусь, а па законах і паняццях Зоны. Насельніцтву Беларусі папулярна растлумачылі пра іерархічны ланцужок на Зоне, мы пачулі новыя для сябе азначэнні, паняцці: “апушчаныя, “пасаджаныя на кубак”, “прэс-хаты”,”мужыкі”,”адхіленыя,” паласнуліся” і г.д. Вядучыя ўвялі нас у курс справы, як паступаюць з “апушчанымі”, як ім жывецца ў такім статусе. Пры гэтым пастаянна гучалі прозвішчы кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і лідара “Маладога Фронту” Змітра Дашкевіча. Акрамя таго, на нашых вачах аблілі брудам кіраўніка ІПУ “Платформа” Андрэя Бандарэнку і Ірыну Халіп — жонку кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. Падчас паказа фільма вядучыя зачыталі тэкст запіскі-“малявы” (на жаргоне тэлевізійнікаў). Тэкст запіскі каментатары скрывілі цалкам. Параўноўвывая тэкст выкладзены на экране і зачытаны вядучымі мы ўбачылі, што ў дачыненні да Саннікава А.А і Дашкевіча З.В. адбылася інфармацыйная правакацыя. Слухаючы гэты бруд і гледзячы на кадры, дзе Андрэй Алегавіч Саннікаў выкрочвае па камеры, зведваеш агіду да нашай праваахоўнай сістэмы, якая заклікана абараняць гонар чалавека, яго жыццё, годнасць, рузумееш , што Канстытуцыя, не кажучы ўжо пра законы Божыя, ў калоніях і турмах не выконваецца ніякім чынам. Узнікае пытанне: за што атрымліваюць заробак тысячы чыноўнікаў, задзейнічаных ў праваахоўнай сістэме, за што атрымліваюць заробак начальнікі калоній, калі там дзеецца бязладдзе, гвалт; калі чалавек, трапляючы туды, апынаецца ў пекле, у катавальні?
Паводле беларускага і міжнароднага права, годнасць асобы ахоўваецца дзяржавай. Нішто не можа быць падставай для яго прыніжэння. Ніхто не павінен падвяргацца катаванням, гвалту, іншаму жорсткаму або зневажальнаму абыходжанню ці пакаранню.
Мы патрабуем:

1. неадкладна спыніць катаванні ў дачыненні да зняволеных у калоніях і турмах Беларусі, забяспечыць зняволеным людскія ўмовы ўтрымання ў тым ліку Саннікаву Андрэю, Дашкевічу Змітру, Статкевічу Міколу,Аўтуховічу Міколу, Бандарэнка Змітру,Лобаву Эдуарду, Севярынцу Паўлу,Бяляцкаму Алесю, Францкевічу Аляксандру, Аліневічу Ігару, Дзядку Мікалаю, Сырамолатаву Паўлу, Васьковічу Яўгену, Пракапенка Арцему, Каваленка Сяргею, Крутому Аляксандру, Малчанаву Аляксандру
2. знайсці вінаватых у катаваннях і здзеках з Андрэя Саннікава, Змітра Дашкевіча, Міколы Статкевіча, Міколы Аўтуховіча , падцвердзіць ці абвергнуць факты катаванняў, прыведзеныя дзяржаўным тэлебачаннем.
3. правесці пракурорскую праверку дзейнасці былога начальніка ДВП Барсукова А.і намесніка начальніка ДВП Працэнка С.
4. лічыць паказ фільма ў такой інтэрпрэтацыі яшчэ адной формай катавання і прыцягнуць да адказнасці тэлеканал “Беларусь-1” і яе тэлевядучых Кароткіна і Пракопава.
5. Дазволіць доступ незалежным грамадскім арганізацыям ў месцы зняволення ў краіне Беларусь, у тым ліку ў турмы, следчыя ізалятары, турмы службы бяспекі,месцы зняволення па адміністрацыйных абвінавачаннях,ізалятары медыцынскіх і псіхіятрычных шпіталей і турэм, як таго патрабуе Камітэт ААН супраць пытак 11.11.2011г.
6. Публічна , згодна з заканадаўствам аб зваротах грамадзян, абвесціць вынікі пракурорскай праверкі, сустрэцца з падпісантамі гэтага зварота.

Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь пратэстуем супраць ужывання катаванняў у нашай краіне,супраць гвалту і беззаконня!
1.01.2012

  Гэты зварот падпісалі ўдзельнікі Трыбунала. Гэты зварот можа падпісаць і адправіць кожны чалавек.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Ганна (Feb 03, 2012:15:58)Адказаць

    Хто быў на Зоне адкажыце на пытанне, як павінен паводзіць сябе асуджаны хрысціянін у адносінах з нізшай кастай , т.н. “апушчаных”?
    Ці павінен ен супрацьстаяць законам Зоны? Я разумею, што пры гэты ен сам можа быць запісаны ў гэтую касту.