Пачаўся збор подпісаў за помнік Каліноўскаму ў Гродне

Пачаўся збор подпісаў за помнік Каліноўскаму ў Гродне
16 красавіка Гарадзенская арганізацыя Маладога Фронту распачала збор подпісаў за ўвекавечанне памяці паўстанцаў 1863 г. у Гародні.

Адпаведныя лісты накіраваныя ў чыноўніцкія структуры.

Аптымальным месцам для помніка актывісты лічаць пляцоўку перад будынкам былога Аблсавпрафу, фактычна каля муроў падамініканскай гімназіі, якая была адным з ачагоў паўстання.Насупраць будынку гімназіі па адрасе знаходзіцца т.зв. «Дом Фукса» (вул. Савецкая 7), дзе неаднаразва гасціў правадыр паўстання, – тут павінна б паўстаць памятная шыльда.

«Справа ў тым, – распавядае кіраўнік арганізацыі Алесь Кіркевіч, – што рашэнне аб ўсталяванні помніка Каліноўскаму і двух памятных шыльдаў было прынята Гродзенскім гарвыканкамам яшчэ ў 1989 г.У выніку паўстала толькі адна шыльда, якая да рэмонту красавалася на будынку чыгуначнага вакзалу…

Зыходзячы з гэтага, мы хацелі б нагадаць чыноўнікам аб надыходзячым 150-годдзі паўстання, і аб імаверным падарунку, які яны маглі б зрабіць гарадзенцам, выканаўшы рашэнне 89-га году аб усталяванні шыльды ды помніка».

Мясцовыя арганізацыя МФ (сябар Асацыяцыі Няўрадавых Арганізацыяў, Літва) яшчэ ў 90-х гадах дамагалася выканання чыноўнікамі свайго слова, адначасова нагадваючы гарадзенцам аб памятных старонках гісторыі горада.

На ілюстрацыі: фрагмент трыпціху У.Крукоўскага (arkushy.narod.ru)

паводле t-styl.info

Падзяліцца:

Каментары