Пачынае працу спартова-патрыятычны клуб “Ваяр”

Пачынае працу спартова-патрыятычны клуб “Ваяр”

СПК “Ваяр” будзе займацца выхаваннем моладзі ў нацыянальным духу, фізічнай і дапрызыўнай падрыхтоўкай. Фактычна, клуб з’яўляецца спартова-патрыятычным крылом “Маладога Фронту”.

Як паведамілі стваральнікі клубу, “Ваяр” — гэта спартова-патрыятычны клуб, створаны “Маладым Фронтам” для выхавання беларускіх хлопцаў і дзяўчат у здаровым нацыянальным духу. Перад тварам знешніх пагрозаў, мы бачым, што каб быць беларускім патрыётам зараз не дастаткова ведаць на зубок родную мову або насіць вышыванку. Трэба таксама ўмець пастаяць за свой Край і яго тэрытарыяльную цэласнасць.

Наша праца скіраваная на дапрызыўную падрыхтоўку беларускай моладзі, выхаванне патрыятызму ды асабістай адказнасці, фізічнае загартаванне хлопцаў ды дзяўчат.

Наша дзейнасць не супярэчыць заканадаўству Беларусі. Мы не рыхтуем дыверсантаў ды баевікоў, не трэнуемся з баявой зброяй (толькі страйкбольныя прывады ды маса-габарытныя мадэлі), таму ўсе спробы на нас нешта “павесіць” будзем лічыць правакацыямі.

У сваім доме вогнішча ніхто раскладаць не будзе. Але бараніць свой дом – святы абавязак і інтарэс кожнага. Нашы інтарэсы – гэта інтарэсы Беларусі.

Наперадзе – устаноўчы з’езд клубу. За далейшымі абвесткамі сачыце на сайце “Маладога Фронту” ды на афіцыйнай старонцы клубу ў “ВК”.

“НА Д’ЯБЛА – КРЫЖ, НА ВОРАГА – МЕЧ!”

 

Падзяліцца:

Каментары