ПАДАБЕД АДКАЗВАЕ МАЛАДАФРОНТАЎЦУ
Міліцэйскае кіраўніцтва адмаўляецца ўзбуджаць справу супраць амапаўцаў, што зьбівалі маладафронтаўца Кастуся Усянка.
Нагадаем, што Кастусь быў затрыманы 23 сакавіка надчас разгону намётавага гарадку на Кастрычніцкай плошчы. Падчас затрыманьня спэцназаўцы зьбівалі й зьневажалі хлопца. Цяпер жа ўлады адмаўляюцца прыцягнуць да адказнаьці спэцназаўцаў, на зьверскія дзеяньні якіх маладафронтавец падаў скаргу.
ГУВД Мингорисполкома ПМСН
№ дела 559-17.05.06
Уважаемый Канстантин Александравич, сообщаем, что по вашему заявлению в Прокуратуру центрального района г.Минска от 5 апреля 2006г., в ПМСН ГУВД Мингорисполкома проведена служебная проверка. Факты, указанные в Вашем заявлении не подтвердились. Действия сотрудников ПМСН ГУВД Мингорисполкома признаны правомерными.
С уважением,
командир ПМНС
ГУВД Мингорисполкома
Подобед Ю.Н.
[22 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога фронту |