Падалі больш 2000-юх подпісаў за мову

Падалі больш 2000-юх подпісаў за мову

Маладафронтаўцы падалі 2188 подпісаў «за мову», сабраных 21 лютага. І гэта толькі тыя, што былі сабраны ў Мінску. З астатніх гарадоў актывісты самастойна накіруюць аркушы ў Міністэрства адукацыі.

Падчас збору подпісаў адбываліся і незвычайныя выпадкі. Так, падпісваліся і сілавікі. Некаторыя з іх нават у размову ўступалі. Такі выпадак адбыўся са Змітром Дашкевічам.

Далучыліся да акцыі і прадстаўнікі іншых арганізацый. Напрыклад, старшыня Моладзі БНФ Ганна Смілевіч. Актывісты стаялі ў розных кропках Мінска і іншых гарадоў Беларусі. У выніку, больш за 2000 чалавек падтрымалі беларускую мову. І гэта толькі за адзін васьмігадзінны працоўны дзень.

 

Аднак акцыя не скончана. Кожны самастойна можа збіраць подпісы. Гэта годная справа на карысць беларускаму народу.

Прэс-служба Маладога Фронту

Падзяліцца:

Каментары