Падаруй беларускамоўную кнігу палітвязьням!

Падаруй беларускамоўную кнігу палітвязьням!

Спадары і спадарыні! Паны і паненкі!
Малады Фронт” распачынае кампанію па зборы беларускамоўнай літаратуры для беларускіх следчых ізалятараў і турмаў.



Суды за Плошчу-2010 амаль скончаныя, і хутка ўсіх бязвінна асуджаных развязуць па калоніях на невядомы тэрмін. Чым мы можам дапамагчы нашым братам у гэтым выпрабаванні? Сярод звычайных адказаў накшталт пісання лістоў і арганізацыі акцый салідарнасці мы знаходзім і новы — перадача ў СІЗА і калоніі беларускамоўнай і духоўнай літаратуры. Вядома, што сучасныя беларускія турмы не могуць пахвастацца добрымі бібліятэкамі, і многім вязням у вольны ад працаў час застаецца здавольвацца нізкаякаснымі раманамі пра каханне ці міліцэйскія разборкі. Відавочна, такая літаратура не спрыяе духоўнаму развіццю чалавека, не дае падтрымкі і надзеі вязням у складаны перыяд іх жыцця.

Вы можаце паспрыяць таму, каб вязні ў турмах чыталі не эратычныя раманы, а Караткевіча; каб абмяркоўвалі ў камерах не адносіны паміж “ментамі” і “браткамі”, але рэвалюцыю Кастуся Каліноўскага!:)

Перадайце кнігу на беларускай мове ці на духовую тэматыку нам, а мы падрыхтуем невялікія бібліятэкі для ўсіх калоній, дзе будуць адбываць пакаранні палітвязні, і адвязем туды кнігі!

Каб перадаць кнігу, патэлефануйце на нумар +375297814223 (Кася) альбо напішыце на емэйл press.mfront[at]gmail.com

Будзьма салідарнымі!

Падзяліцца:

Каментары