Падары кавалак шчасця і надзеі

Падары кавалак шчасця і надзеі

Не так даўно ў Беларусі з’явіўся новы палітвязень Сяргей Каваленка. Зараз ён знаходзіцца ў Віцебскім СІЗА, дзе трымае галадоўку.

Але ж навагоднія святы пашкоджаныя не толькі ў Сяргея, а і ў ягонай сям’і. Алена Каваленка, жонка палітвязьня і маці дваіх непаўнагадовых дзяцей, сямігадовага і шасцімесячнага, не бегае зараз у пошукаў падарункаў і не шукае сабе кампанію для святкавання навагодніх святаў. І дзеці, пазбаўленыя таты хутчэй за ўсё застануцца без вясёлых святаў і падарункаў. З-за цяжкага эканамічнага стану Алена проста не выцягне без мужа двух сваіх дзяцей. Таму яна адчыніла рахунак: Беларусбанк 01073849 аддзяленне 201/85 г.Вiцебск Каваленке Алене Юр’еўне. Мы можам разам падарыць ім кавалачак шчасця і надзеі.

 А так сама ўсе ахвочыя падтрымаць Сяргея могуць  дасылаць лісты падтрымкі і віншавальныя паштоўкі з Калядамі можна па адрэсе: 210026 г. Вiцебск вул. Гагарына 2, СIЗА-2 Каваленка Сяргею Аляксандравiчу.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Ales (Dec 29, 2011:18:29)Адказаць

    СЯБРЫ! КАЛІ-ЛАСКА, РАСПАЎСЮДЖВАЙЦЕ ДАДЗЕНУЮ НАВІНУ ПРАЗ САЦЫЯЛЬНЫЯ СЕТКІ!!! СЕМ’І НАЦЫЯНАЛІСТАЎ КІДАЦЬ НЕЛЬГА!!!