Падпішыся супраць “Бульбаш-хола”!

29.10.2012:10:10
0
857
Беларусь, Навіны
Падпішыся супраць “Бульбаш-хола”!

Група “За Волю” і ініцыятыва “Малітва за Беларусь”  распачала збор подпісаў супраць будаўніцтва побач з Курапатамі забаўляльнага комплекса са здзеклівай назвай “Бульбаш-хол”.

На сенняшні дзень пад зваротам падпісалась 260 чалавек. Гэтыя подпісы будуць дасланыя адрасатам, але збор подпісаў не спыняецца.  Мы выкладаем падпісны ліст у электронным выглядзе, каб кожны з вас мог падпісаць і даслаць яго. Падпісацца можна таксама на Управе БНФ ды ТБМ.

Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, звяртаемся да Вас у сувязі з будаўніцтвам   каля ўрочышча Курапаты забаўляльнага комплекса са здзеклівай для беларусаў назвай “Бульбашъ- Холл”. Гэтая навіна выклікала ў грамадстве сапраўдны шок. Побач з месцам, дзе знаходзяцца магілы дзесяткаў тысяч бязвінна забітых ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, будуецца вялікі рэстаран, лазня, дзіцячая пляцоўка, домікі  для “асабістага  адпачынку” – людзям прапануюць забаўляцца ў прамым сэнсе на касцях продкаў з відам на лагер смерці. Заказчыкі праекта СООО”БелРэстІнвест”, кампанія “Наша рэстаранная група”, ООО “Белновотэкс групп”.

       Мы пратэстуем супраць гэтага будаўніцтва і патрабуем:

-Спыніць незаконнае будаўніцтва рэстараннага комплекса “Бульбаш –Хол” у ахоўнай зоне  помніка 1-й катэгорыі “Урочышча Курапаты”. Напамінаем, што з 1993 года “Урочышча Курапаты” занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, як месца пахаванняў ахвяр палітычных рэпрэсій 1930—1940-х гадоў.

Курапаты маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці першай катэгорыі, што паводле Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны» адпавядае катэгорыі «найбольш унікальных каштоўнасцяў, духоўныя, эстэтычныя і дакумэнтальныя вартасці якіх уяўляюць міжнародную цікавасць».

-Правесці праверку і вызначыць: чаму і хто зменшыў ахоўную зону каля “Урочышча Курапаты”, помніка 1-й катэгорыі, з 300 мэтраў да 100 мэтраў; на падставе чаго было праведзена змяншэнне ахоўнай зоны. Патрабуем таксама прыцягнуць вінаватых да адказнасці

-Вызначыць службовых асобаў(у тым ліку прадстаўнікоў Мінаблвыканкама, райвыканкама, Міністэрства культуры РБ), якія паставілі свае подпісы пад дакументамі аб выдзяленні ўчастка пад будаўніцтва гэтага аб’екта і прыцягнуць іх да адказнасці.

-Правесці праверку дзейнасці кіраўніцтва кампаній-заказчыкаў, якія будаўніцтвам дадзенага забаўляльнага комплекса ў месцы масавых растрэлаў нашых продкаў, зневажаюць гістарычную памяць і нацыянальны гонар беларускага народа, і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

-Правесці праверку законнасці ўжывання слова “бульбаш” у назвах фірмаў, прадукцыі, на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Відавочна,што слова “бульбаш”, таксама, як “маскаль” альбо “чурка” –гэта ў першую чаргу праява ксенафобіі і нацыянальнай нянавісці на бытавым узроўні, парушэнне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Ліст трэба скіроўваць у Генпракуратуру, Камітэт дзяржкантролю, Мінаблвыканкам і Міністэрства культуры.

Падзяліцца:

Каментары