Падтрымаем палітвязьня добрай кнігай

Падтрымаем палітвязьня добрай кнігай

Алесь Кіркевіч у лісце сябру паведаміў, што ў турэмнай бібліятэцы амаль няма беларускамоўных кніжак.  Верагодна, у іншых калёніях сытуацыя з кнігамі падобная. Калі маеце магчымасць, дасылайце палітвязьням перыядычныя выданні — “Полымя”, “Спадчыну” і інш.  Увага: як паведаміў у лісьце сябру Алесь Кіркевіч, кнігі ды часопісы трэба дасылаць ЗВЫЧАЙНЫМІ лістамі. Замоўнымі нельга. Алесь цікавіцца гісторыяй Беларусі, з задавальненьнем чытае клясыкаў — Быкава, Брыля, Караткевіча, Карпюка і г.д. Паэзія яму таксама даспадобы. Калі не маеце чаго даслаць, напішыце палітвязьням(-ю) проста ліст — гэта сапраўды вельмі важна.   Адрэсы палітвязьняў, па каторым можна дасылаць кнігі ды лісты можаце пабачыць, пстрыкнуўшы па малюнку:

Падзяліцца:

Каментары