Падтрымаем Сяргея Каваленку бел-чырвона-белымі сцягамі!

Падтрымаем Сяргея Каваленку бел-чырвона-белымі сцягамі!

Алена Каваленка, жонка Сяргея Каваленкі, праз сацыяльную сетку Фэйсбук просіць праявіць салідарнасць з яе зняволеным мужам: “Заклікаю ўсіх неабыякавых беларусаў падтрымаць майго мужа Сяргея Кавленка, які зараз знаходзіцца ў СІЗА і пакутуе , акцыямі з бела-чырвона-белымі сьцягамі ў розных рэгіёнах нашай краіны”.

Малады Фронт далучаецца да словаў Алены Каваленка і заклікае, акрамя вывешвання сцягоў ды разлеплівання ўлётак, пісаць Сяргею Каваленку лісты з просьбамі спыніць галадоўку.

Справа ў тым, што палітвязня пачалі прымусова выводзіць з галадоўкі — карміць праз зонд мясным булёнам, што можа стаць крытычным для здароўя Каваленкі. Калі ж Сяргей Каваленка адмовіцца ад галадоўкі і сам пачне зь яе выходзіць, ягонае здароўе можа быць уратаванае.

Пісаць Сяргею Каваленку трэба па наступным адрасе: 210026 г. Вiцебск вул. Гагарына 2, СIЗА-2 Каваленка Сяргею Аляксандравiчу.

Грашовыя пераводы для сям’і Сяргея Каваленкі (жонка ды двое малых дзетак) трэба пераводзіць сюды: Беларусьбанк 01073849 аддзяленне 201/85 г.Вiцебск Каваленке Алене Юр’еўне

 

Падзяліцца:

Каментары