Падтрымай вязьняў чэмпіянату!

Падтрымай вязьняў чэмпіянату!

Сябры, неабыякавыя беларусы!

Сядзець адному ў Слоніме, у падвале пры РАУС 20 сутак вельмі сумна. Мы ўжо ведаем, куды пісаць затрыманым менчукам (1-шы завулак Акрэсціна, 36а, ЦІП, 220089), а вось падтрымаць Зьмітра Юшкевіча можна па адрэсе: Слонім, вул. Брэсцкая, 46, 231800. Можна даслаць ліст, паштоўку, тэлеграму.

Нагадаем, маладафронтавец быў затрыманы і асуджаны ўчора па надуманаму пратаколу. Дзіма раней зьехаў з Менску, калі людзей пачалі кідаць за краты, але быў высачаны псамі рэжыму.

Падзяліцца:

Каментары