Падтрымка палітвязьняў

Падтрымка палітвязьняў

Сябры Маладога Фронту даслалі незвычайныя “лісты” палітзьняволеным Зьмітру Дашкевічу, Эдуарду Лобаву, Паўлу Севярынцу й Мікалаю Статкевічу. 

Падчас сьвяткаваньня свайго Дня народзінаў маладафронтаўцы папрасілі гасьцей мерапрыемства заставіць хоць невялічкія пажаданьні палітзьняволеным на аркушах фармата А1.” Пятнаццацігодзьдзе Маладога Фронту — значная дата для нас. Нажаль, гэты дзень быў азмрочаны тым, што нашыя сябры зараз знаходзяцца за кратамі. І таму мы вырашылі, скарыстаўшыся момантам, падтрымаць Зьмітра, Эдзіка, Паўла й Міколу. Як ня сумна гэта гучыць, але гэта адзін зь нешматлікіх спосабаў выказаць ім сваю салідарнасьць і хоць неяк падбадзёрыць хлапцоў,” — каментуюць сябры руху.

Падзяліцца:

Каментары