Падведзены вынікі віктарыны. Віншуем пераможцаў!

Падведзены вынікі віктарыны. Віншуем пераможцаў!

У ШОСты дзень верасьню абраныя шасьцёра пераможцаў маладафронтаўскай віктарыны.

Пытаньне было нескладанае й многія правільна адказалі на яго. Незабытай надзеяй, што мусіць ратаваць зямлю сьвятую маладафронтаўцаў назваў — Рыгор Барадулін, верш напісаны 17 траўня 1997 г., прысьвечаны Маладому Фронту ў год заснаваньня арганізацыі.

Пры вызначэньні пераможцаў перавага надавалася найбольш поўным і разгорнутым адказам. Такім чынам, у выніку жорсткага адбору 6 верасьня было абрана 6 пераможцаў, каторым па пошце будзе выслана кніга “Маладафронтаўцы”.

Віншуем вас Ганна, Аляксей, Вольга, Людміла, Канстанцін, Ігнат!

Некаторыя ўдзельнікі правільна напісалі імя й прозьвішча аўтара, ўзгадалі нават пра зямлю сьвятую Беларусі, але чамусьці не пазначылі адрэсу на каторую жадаюць атрымаць кнігу. Калі яны так няўважліва чыталі ўмовы конкурсу, то для іх кніга будзе выслана на е-мэйл, у электронным *.pdf варыянце. =)

Гэта не апошні маладафронтаўскі конкурс. Кожны будзе мець шанец паўдзельнічаць у наступных і выйграць кнігу альбо нешта болей. Нават цяпер вы можаце прыняць удзел у конкурсе маладых літаратараў: Умовы конкурсу глядзіце тут ] Запрашаем!

Уласнаручны верш аўтара з подпісам і датаю:

МАЛАДОМУ ФРОНТУ у дні народзінаў

Маладафронтаўцы!
Ваш голас чую
І перад вамі галаву сьхіляю
Вы —
Незабытая надзея тая,
Што мусіць ратаваць
Зямлю сьвятую.

Зямля завецца
Беларусьсю нашай.
Яна як маці просіць заступіцца.
Хай лёс не абміне вас
поўная чашай,
Дзе пераможцу дадзена напіцца.

Хоць да свабоды вузкая дарога,
Вам суджана
Яе зрабіць гасьцінцам.
І толькі той
Заслужыць ласку ў Бога,
Хто не дазволіць
панаваць чужынцам.

Фронт Малады,
З Народным Фронтам
Разам
У заўтра йдзі ў
Змагарніцкім хаўрусе!
Фронт Малады,
Ты будзеш першым сказам
У гімне Незалежнай Беларусі!

Народны паэт Беларусі, Рыгор Барадулін. 17 траўня, 1997 г. 

Да гадавіны свайго дня народзінаў 6 верасьня Малады Фронт абвяшчаў віктарыну, пераможцы каторай атрымаюць кнігу “Маладафронтаўцы”. У хуткім часе кнігі будуць дасланыя пераможцам поштаю.

Сачыце за падзеямі на нашым сайце! Каб не прапусьціць штось важнае, можаце падпісацца на навіны праз e-mail альбо RSS.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Ганна (Sep 06, 2011:23:03)Адказаць

    почему к именам победителей нет фамилий???
    мне не нравится это!!!!

    • -M-F- (Sep 07, 2011:12:31)Адказаць

      бо Кансьпірацыя! Т-с!

    • -M-F- (Sep 07, 2011:13:03)Адказаць

      Пераможцам сёньня мы дашлем лісты, каб яны самі ведалі, што яны пераможцы. 🙂

  2. Людміла (Sep 07, 2011:21:22)Адказаць

    даслалі лісты ўжо альбо не? проста цікава ведаць маё тут імя альбо не))

    • -M-F- (Sep 08, 2011:00:58)Адказаць

      Даслалі. 🙂
      Ваша імя, Людміла, у сьпісе пераможцаў — бачу па е-мэйлу. 🙂