Пагоня побач: на матчы БАТЭ-Барсэлона

Пагоня побач: на матчы БАТЭ-Барсэлона

Цікаўнасьць да матча Батэ-Барсэлона была ня толькі спартоваю, але яшчэ і культурніцкаю ці нават палітычнаю. Гэта ўсё дзякуючы неадэкватным дзеяньням супрацоўнікаў МУС на стадыёне Барысава 12 кастрычніка, калі за выяву “Пагоні” на вопратцы было затрымана некалькі заўзятараў.

Малады Фронт заклікаў усіх любіцеляў футбола прыйсьці на наступны матч на Барысаў-арэне з выявамі “Пагоні”. Не засталіся ў баку і самі маладафронтаўцы, выйшаўшы да барысаўскага стадыёна са сьцягам “Пагоні” і адмысловымі ўлёткаміпра гісторыю герба “Пагоня”.

Як распавёў прэс-службе Маладога Фронта адзін з арганізатараў акцыі Цігран Латышаў, мерапрыемства прайшло спакойна, хаця напачатку і была спроба людзей ў цывільным перашкодзіць.

“Як толькі мы разгарнулі “Пагоню” і пачалі раздаваць улёткі, мяне скапіў пад руку чалавек у цывільным і паспрабаваў забараніць раздачу ўлётак, – распавядае Цігран,  – матывуючы гэта тым, што патрэбны дазвол. Я адказаў, што дазвол на “Пагоню” ніякі ня трэба. Тым больш, на адваротным баку улёткі мы зьмясьцілі цытату міністра МУС пра тое, што за выкарыстаньне “Пагоні” не існуе ні адміністрацыйнай ні крымінальнай адказнасьці. Нас больш не краналі і мы спакойна раздалі пару соцень улётак пра старажытны беларускі герб“.

Цігран Латышаў сьведчыць, што заўзятары вельмі станошча рэагавалі на лунаючую пад Барысаў-арэнай “Пагоню”: мінакі скандавалі “Жыве Беларусь” і актыўна фоткалі сьцяг.

Нагадаем, 15 кастрычніка кіраўнік МУС Беларусі заявіў:

«Обращаю ваше внимание, что административной либо иной ответственности по этому символу — гербу „Погоня“ — не существует. И не надо спекулировать на какой-то информации. Вся ответственность лежит на тех, кто эту информацию дает».

Падзяліцца:

Каментары