Пагоня побач з намі тут, у нашых мястэчках!

Пагоня побач з намі тут, у нашых мястэчках!

…А калі ўжо павыганяюць з працы адміністрацыю Віцебскай вобласьці, герб якой (страшна сказаць!) — Пагоня?

А калі перасадзяць пятую калону ў райсавеце Рэчыцы, герб якой (не вывешвайце толькі фотак!) — Пагоня?

А калі з шапкай па сьвеце пойдзе засланы апазіцыяй мэр Лепеля, герб якога (вы толькі падумайце сабе!) Пагоня?

А калі будзе выкрыты агентура Пазьняка ў Іўеўскім раёне (вёска Ліпнішкі якога мае гербам!) не кажыце нікому, Пагоню?

Калі ж, урэшце рэшт, разьбярэцца з гэтымі і ўсімі іншымі Пагонямі сварлівы васал Масквы?!

Давайце, чаго ўжо там! Ці толькі 16-гадовых кадэтаў ганяць можаце? Ці толькі фанатаў заграбаць мастакі?

…Герб Верхнядзвінска, герб Магілёва.. — колькі не вынішчай, але з памяці, з гісторыі нацыянальную сьвятыню не выдаліш!

Усё чаму? Бо Пагоня Побач! Будзем жыць!

Паводле FB Зьміцер Дашкевіч

Падзяліцца:

Каментары