Пакаштуйце “Танцы з бубнам”!

19.03.2012:18:48
0
1 102
Беларусь, Навіны
Пакаштуйце “Танцы з бубнам”!

На ultra-music.com даступны міні-альбом B-52” – першая частка праекту “Танцы з Бубнам”. Супольны праект прадстаўляе сабой калабарацыю культавага электроншчыка Улада Бубна з беларускімі літаратарамі. Дэбютны міні-альбом быў названы проста і з густам B-52”, – па колькасці літаратурна-музычных інгрыдыентаў, якія ўвайшлі ў яго склад і былі як след зміксаваны “бармэнам”. Галасамі B-52”сталі Вольга Гапеева, Таццяна Беланогая і Байсан. Каштуйце!

Улад Бубен – заснавальнік шэрагу музычных плыняў і ў добрым сэнсе слова “бацька” беларускай электроннай сцэны. Стваральнік ТВ-шоў для Беларускага  MTV і шэрагу радыё-праектаў, прысвечаных электроннай музыцы. Працы Бубна выдаваліся на 58 лэйблах па ўсім свеце, жывыя выступы адбыліся ў Нямеччыне, Галандыі, Швецыі, Бельгіі, Польшчы, Расіі, Венгрыі, Аўстрыі і іншых краінах. Вядомы таксама, як альтэрнатыўны івэнт-прадусар,  Улад працуе ў шырокім дыяпазоне жанраў – ад дыска і тэхна да брэйк-кору і індастрыэла.

У 2010 годзе Уладзіслаў падпісаў кантракт з буйнейшай еўрапейскай кампаніяйBelievedigital, якая прадстаўляе ў інтэрнэце кампазіцыі такіх музыкаў, як Luciano,Ricardo Villalobos, Loco Dice, Bob Sinclar, Dj Cam, David Vendetta. Альбомы, запісаныя Бубнам, распаўсюджваюцца буйнейшымі музычнымі нэт-рэсурсамі -Beatport, Emusic, Amazon, ITunes, Google music, Rhapsody,
VirginMegaFr, Junodigital,Spotify, DjShop De,7 Digital, Hardstyle.com, Myxer і тузіном іншых. Кампазіцыі праекту будуць дасяжныя для айчыннай аўдыторыі БЯСПЛАТНА.


Buben feat Hapeyeva — Vahon № 898. Chill out – прысвячэнне мінскаму метро

[audio:http://mfront.net/wp-content/uploads/2012/03/Buben-vs.Hapeyeva.mp3|titles=Buben vs.Hapeyeva]

Вольга Гапеева — аўтарка кніг “Рэканструкцыя неба” (2003), “Няголены ранак” (2008), “Метад муаравых крэсак” (2012), “Прысак і пожня” (2012). Піша паэзію, прозу, драматургію. Творы перакладаліся на англійскую, нямецкую, польскую, македонскую, чэшскую. Удзельніца шматлікіх міжнародных канферэнцый і літаратурных фестываляў (Славенія, Германія, Чэхія, Літва і інш.). Стыпендыятка Літаратурнага Калоквіума Берлін (2009) і Міжнароднага Дома пісьменніка і перакладчыка (Вэнтспілс, 2010). Лаўрэат прэміі часопіса “Дзеяслоў” “Залаты апостраф” (2010). Займаецца літаратурным перакладам (з англійскай, нямецкай, кітайскай) і гендарнай праблематыкай у культуры і літаратуры, а таксама даследаваннямі ў галіне кампаратыўнай лінгвістыкі і сацыялогіі цела (мадыфікацыі і самапашкоджанні).


Buben feat Belanogaya — … is temporarily blocked… Самы лірычныTechno-Trance 2012 году

[audio:http://mfront.net/wp-content/uploads/2012/03/Buben-vs.Belanogaya.mp3|titles=Buben vs.Belanogaya]

Таццяна Беланогая – Творчы дэбют адбыўся ў 2002 годзе. З’яўляецца яркай прадстаўніцай сучаснай бардаўскай песні. Выконвае песні на ўласную лірыку і вершы класікаў. Тэмы сумленнага выбару, кахання, прагі да волі творчай душы – асноўныя ў яе творчасці. У розныя гады — пераможца конкурсаў “Бардаўская восень” і “ОРРА”. Мае чатыры нумарныя альбомы: “Там, дзе мы”, “Пабачыць свет”, “Дзвюхкроп’е” і “Ніткі” і ўдзел у шматлікіх складанках.


Buben feat Bajsan — Zvany. Сакральныя вершы і break beat – welcome to 21 стагоддзе!

[audio:http://mfront.net/wp-content/uploads/2012/03/Buben-vs.Bajsan.mp3|titles=Buben vs.Bajsan]

Байсан (Алесь Плотка) – Пачаў друкавацца ў 2000 годзе ў самвыдаце, публікуецца ў перыёдыцы. Характэрны выхадзец з гомельскага андэграўнду, сваёй творчасцю прапагандуе ідэю беларусаў генерацыі 2.0 (беларусаў свету). Заснавальнік гуртоў JazzLatex, SamadhiBoom і Bajsan, у іх складзе — альбом «Best ofJL» і шматлікія складанкі. Аўтар тэкстаў канцэпутальнага альбому гуртаIvoryGod “Alienation”. Дыпламант беларускага ПЭН-у, адзін з аўтараў скандальнай п’есы «Каханне і гашыш».


Спампаваць міні-альбом B-52”.

http://bielanohaja.org

Падзяліцца:

Каментары