Палажанка на свабодзе!

Палажанка на свабодзе!

30 верасня каля 8.00 з ІЧУ па вул. Акрэсціна выйшла Наста Палажанка, намесніца старшыні МФ, і адразу патрапіла… у абдымкі сяброў і таварышаў.

Насту сустрэлі кветкамі і цукеркамі паплечнікі з “Маладога Фронту”, а таксама шэраг грамадскіх актыістаў, сярод якіх Мікіта Ліхавід, Андрэй Бандарэнка, Андрэй Кім, Алесь Макаеў і інш.

—         Сядзець у межсезонне канешне не соладка, — распавядае Наста, — на вуліцы ўжо холадна, а ацяплення яшчэ не ўключылі. Таму вельмі спатрэбіліся парады Мікіты Ліхавіда, які мае багаты досвед перабывання ў неацепленым памяшканні ШЫЗА на зоне: адціскацца, прысядаць, нават скакаць, зводзіць мышцы.

Насту вызвалілі каля 7:15 раніцы. Супрацоўнікі ізалятара адвезьлі дзяўчыну на скрыжаваньне вуліцаў Панамарэнкі і Гурскага, кажучы “мы вязём цябе дамоў” ды ігнаруючы заўвагі маладафронтаўкі аб тым, што ейны дом знаходзіцца ў іншым куце гораду. Апынуўшыся ў некалькіх кіламетрах ад ізалятара, Наста патэлефанавала бацьку, ён сустрэў дачку ды адвез пад сьцены ЦІП, дзе яе ужо чакалі паплечнікі з кветкамі ды цукеркамі.

Нагадаем, што ў зняволенні застаецца яшчэ Ўладзь Яроменак, які разам з Настай быў затрыманы 19 верасня за вывешванне бел-чырвона-белых сцягоў у гадавіну абвяшчэння гербу і сцягу нацыянальнай сімволікай. Уладзя сустракайце заўтра, 1 кастрычніка каля Ізалятару па вул. Акрэсціна.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Bullterrier (Sep 30, 2011:20:26)Адказаць

    а Маша прыгожая)

    • Магілёвец (Oct 02, 2011:17:33)Адказаць

      Валик а вы разве с Машай вместе не живёте?