Палажанка намінавана на прэмію імя Навумавай

Палажанка намінавана на прэмію імя Навумавай
Маладафронтаўка Наста Палажанка намінавана на прэмію імя Сьвятланы Навумавай. Як прагаласаваць за яе, чытайце ніжэй.

Наста ўдзельнічае ў намінацыі «Надзея», па якой будзе прысуджацца прэмія маладому палітыку (ва ўзросце да 35 гадоў), чыя дзейнасьць на працягу мінулага году стала сымбалям таго, што Беларусь сапраўды жыве, што ёсьць надзея на будучыню . У шорт-ліст увайшло чатыры кандыдаты, паколькі трое набралі роўнае колькасць вылучэньняў. Хоць сярод вылучаных былі такія вядомыя дзеячы, як Зьміцер Дашкевіч, лідэр «Маладога Фронту», і былы палітвязень Андрэй Кім, у шорт-ліст уключаны:

Намесніца старшыні «Маладога Фронту» Наста Палажанка;

Лідэр моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду» Павал Вінаградаў;

Каардынатар кампаніі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» Вячаслаў Дзіянаў;

Актывіст Руху «За свабоду» Мікіта Ліхавід.

Ніжэй вы можаце прагаласаваць на карысць аднаго з прэтэндэнтаў у намінацыі. Канчатковае рашэнне па лаўрэатам прэміі будзе прымаць журы конкурсу, у якое ўваходзяць 30 вядомых беларускіх навукоўцаў і грамадскіх дзеячаў.

Падзяліцца:

Каментары