Палажанка падае у суд на супрацоўнікаў КДБ

Палажанка падае у суд на супрацоўнікаў КДБ

Нагодай стала тое, што Зьмітру Дашкевічу дагэтуль не павярнулі пашпарт, без чаго ён не можа ажаніцца.

Наста распавяла пра вынікі апошняй сустрэчы Зьмітра з адвакатам.  Сустрэча адбылася 1 сакавіка. Размова была ў неканфедыцыйнай абстаноўцы. Атрымалася абмяркаваць пытанні выключна юрыдычнага характару, без адхіленняў на іншыя тэмы. Нават пра побыт бацькі не атрымалася паразмаўляць.

Будзем падаваць у суд на супрацоўнікаў КДБ, бо за паўгода толькі на адно хадайніцтва быў адказ. Мы патрабавалі, каб з КДБ пашпарт Змітра пераслалі ў калонію. У адказе гаварылася, што пашпарт канфіскаваны ў межах крымінальнай справы і знаходзіцца ў КДБ, будзе накіраваны згодна з нормамі заканадаўства. Але паводле якога заканадаўства, у якія тэрміны — ні слова. Мы пачалі пісаць у Генпракуратуру. Але адтуль усё перанакіроўвалі ў КДБ — такі бермудскі трохкутнік: ніводнага адказу, — паведамляе Наста .

Паводле nn.by

Зьміцер Дашкевіч — лідэр беларускай моладзевай арганізацыі «Малады Фронт” . 24 сакавіка 2011 року асуджаны на 2 гады агульнага рэжыму па абвінавачаньні ў злосным хуліганстве. Да сканчэння тэрміну засталося 9,5 месяца.

Падзяліцца:

Каментары