Палажанку выклікаюць у міліцыю

Палажанку выклікаюць у міліцыю

Намесьніца старшыні МФ Наста Палажанка атрымала позву ў міліцыю.

Позва прыйшла дзяўчыне па пошце. 2 лістапада маладафронтаўка абавязана прыйсьці ў Першамайскі РУУС г. Менску.

“З чым гэта зьвязана, ня ведаю. Магчыма выклікаюць проста адзначыцца. На пачатку кастрычніка я ўжо была ў іх, тады мне вынесьлі папярэджаньне” — апавядае Наста Палажанка.

У кастрычніку, праз некалькі дзён пасьля вызваленьня ад суткавага арышту Палажанку выклікалі ў Першамайскі РУУС Мінска й вынеслі афіцыйнае папярэджаньне аб недапушчальнасьці адміністрацыйных правапарушэньняў.

Пасьля падзеяў Плошчы-2010 Наста Палажанка знаходзіцца пад умоўным арыштам. У выпадку яшчэ аднаго прыцягненьня да адміністрацыйнай адказнасьці ўмоўны тэрмін дзяўчыны ператвараецца ў рэальны — год зняволеньня.

Падзяліцца:

Каментары