Паляванне на Малады Фронт

Паляванне на Малады Фронт

Маладафронтаўцы патрапiлi пад новую хвалю рэпрэсiй дыктатуры. Напярэдаднi Чэмпiянату свету па хакеi i спробы правядзення iмперскага маршу ўлады намагаюцца iзаляваць патрыятычную моладзь, каб як сказаў дыктатар “пазбегнуць любых правакацый” падчас яго асабiстага свята – свята прызнання дыктатуры сусветнай супольнасцю, свята здрады народу i палiтвязням “заходнiмi сябрамi”

Мы – Малады Фронт. Мы не толькi Дашкевiч, мы не некалькi знакамiтых актывiстаў – мы гэта iдэя, мы людзi адданыя сваёй Радзiме. Калi сiстэма лiчыць што перасадзiўшы знакамiых актывiстаў i сустаршынь спынiць нас – яна жорстка памыляецца. Вы жадалi пазбегнуць акцый падчас правядзення сваiх “гульняў”? Калi вы зразумееце што Беларусь не змаглi знiшчыць бязбожнiкi Пятра 1, карнiкi Мураўёва, крывавы НКУС: то куды вам мелкiм злыдням, варам ды хлуснiкам…  Як такое лайно можа знiшчыць нашу Бацькаўшчыну? Вы сядзiце на сваiх пасадах пакуль дазваляе Бог i трывае вас народ.

Вы жадалi пазбегнуць правакацый? Вы iх пачалi! Вы катуеце нашу зямлю, наш народ i жадаеце каб мы моўчкi гулялi па вашых правiлах i моўчкi “маталi” свае тэрмiны зняволення? Мы прымаем бой, мы прымаем яго не толькi за сябе. Мы прымаем яго за наш народ, за Эдуарда Лобава, Мiколу Статкевiча, Алеся Бяляцкага, за ўсiх тых хто сядзiць на сутках, тых хто паклаў здароў`е ў вашых турмах – паклаў за любоў да Беларусi.

Калi cусветную супольнасць не пераканае паляванне на свой народ i чэмпiянат адбудзецца – мы абяцаем што ён будзе вясёлы. Мы не будзем моўчкi глядзець на то як забiваюць нашу Радзiму, мы выкажам свой пратэст. Мы – Малады Фронт. Нас не пасадзiш, не запужаеш, не заб`еш. Мы – Беларусь.

Падзяліцца:

Каментары