Палітвязень памірае за сьцяг. Выратуем яго!

Палітвязень памірае за сьцяг. Выратуем яго!

Сяргей Каваленка дэманструе галадоўкаю большую прынцыповасьць і нязломнасьць чым дэпутаты ад БНФ у 1995 г. напярэдадні ганебнага рэферэндуму аб зьмене сымболікі. Гісторыя ня любіць умоўнага ладу, але ў далёкім 95-ым годзе падобная галадоўка хаця б аднаго дэпутату магла б сарваць прасоўваньне Лукашэнкам савецкай чырвона-зялёнай анучы.

Цяпер палітвязень гатовы касьцьмі легчы за нацыянальную сьвятыню — бел-чырвона-белы сьцяг. Адгаварыць яго ад галадоўкі не атрымоўваецца. Але мы можам патрабаваць ад пракуратуры перавесьці яго пад хатні арышт па стану здароўя.

Учынак Каваленкі дэманструе ўсяму грамадзтву сакральную важнасьць нацыянальнага сымбаля, чаго не было зроблена ў 1995 г, калі Лукашэнка пачаў дэманстраваць уладу сілы. Дэпутатаў было дастаткова напужаць праз “маскі-шоў” ад спэцназа й выштурхнуць за межы парлямэнту. Каваленка ж не спыніў галадоўку нават калі яго спрабавалі карміць прымусова.

Вельмі хацелася б адгаварыць Сяргея Каваленку ад галадоўкі. Але, відаць, покуль ён у турме гэтага ніхто ня ў стане зрабіць. Паспрабуем жа з вамі разам дамагчыся пераводу пад хатні арышт Сяргея Каваленкі — напішам звароты ў Генэральную пракуратуру.

                Прыклад простага звароту (вітаюцца прапановы ды заўвагі)

Генеральнай пракуратуры РБ
220030, г. Мінск, ГСП
вул. Інтэрнацыянальная, 22

Міхала Вітушкі Бацькавіча,
220050, г. Мінск,
вул. НазваВуліцы, 38

У сувязі з пагаршэньнем фізычнага здароўя зьняволенага Сяргея Каваленкі, каторы быў асуджаны 24 лютага да 2 гадоў і 1 месяцу калёніі й цяпер знаходзіцца ў турэмным шпіталі сьледчага ізалятару №1 па вул. Валадарскага 2, зьвяртаемся да Вас з просьбай аб ягоным перавядзеньні на хатні арышт.

Сяргей Каваленка не прадстаўляе небясьпекі для дзяржавы й грамадзкасьці й знаходзіцца ў турме з шкодаю для здароўя. Па заканадаўству гэта дастатковыя ўмовы для пераводу яго на хатні арышт.

Просім вас, Генеральную пракуратуру РБ, паспрыяць пераводу Сяргея Каваленкі пад хатні арышт і, такім чынам, выратаваць жыцьцё гэтага чалавека, як абавязвае артыкул 10 КПК “Забесьпячэньне абароны правоў і свабодаў грамадзянаў”, пункт 7: “Ворган, што вядзе крымінальны працэс, абавязаны ў межах сваёй кампэтэнцыі прыняць прадугледжаныя законам меры па ахове жыцьця, здароўя й маёмасьці грамадзянаў”

Зварот можна даслаць таксама ў электронным выглядзе

Падзяліцца:

Каментары

  1. Яўген (Mar 03, 2012:23:06)Адказаць

    Як сьпявае Віктар Шалкевіч: “Маліся, жабрак, каб хам нігды панам ня быў… Эх слаба маліўся жабрак”. І мы ж насамрэч не маліліся.
    І вось вынік: невменяемый хам дыктуе такія ўмовы, што ДЗЯРЖАВА ўсёй сваёй сілай навальваецца на нявінных. Праваахоўнікі ня ловяць злодзеяў, забойц, шулераў, а толькі займаецца жорсткай невменяемой помстай грамадзянам, якія не парушылі клятву, якую парушыў галоўны клятвадаўца, ператварыўшы закон у пустаслоўе. Што рабіць? Пісаць лісты ваўку ад авечак? Мне здаецца, трэба тэрмінова зьвяртацца ў Міжнародныя суды, бо ДЗЯРЖАВА ЧЫНІЦЬ ЗЛАЧЫНСТВА. Што з гэтым рабіць? Яны забіваюць невінаватага ні ў чым чалавека.

  2. Вітаўт Мартыненка (Mar 04, 2012:17:30)Адказаць

    Цалкам згодны з Яўгенам, але рабіць нешта трэба. Пакуль Божа натхніў мяне ўсяго на верш, прысьвечаны Сяргею Каваленку. Мо знойдзецца рок-гурт, які б зрабіў гэта песьняй, дык разам адшукалі б і прад’юсара.

    Вітаўт Мартыненка
    НЯЎЗБРОЕНЫ ВАЯР
    Ахвярую Сяргею Каваленку
    (з рэпэртуару гурта «????»)

    Бывае, што і сонца сьлепіць вочы,
    Здараецца, і розум рэжа дах,
    Калі ж ліхтар асьветліць цемень ночы,
    Дык нават у дзіцёнка зьнікне страх.

    Хоць не сустрэць злачынцаў міралюбных,
    Ды правы суд ня кожны стрэне лёс.
    А без віны ўкараны будзе згубай
    Ўсёй грамадзе, што свой пільнуе нос.

    Рэфрэн: Даруй, бязвінны, глупоту судзьдзяў.
    Даруй і нам ты, маўклівым дурням.
    Усім аддзячыць магутны Божа
    Хто што пасеяў, ён сжаць паможа.

    Даруй, бязвінны, адкінь ты помсту.
    Ня кожны Шэрлак праслыне Холмсам
    І над сабою суд не вяршы ты,
    У знак нязгоды хадзі лепш сыты.

    Наш лёс – нібы люстэрка нашых чынаў:
    Хто шчасьце даў, той шчасьце і успрыняў.
    Ты даў надзею, што наш дух жывы
    Ня скраў і не забіў, як суд крывы.

    Узьняўшы сьцяг, ты сам узьняўся ў вечнасць,
    І твой прасьцяг – ня скрухі легкацечнасць.
    Па-над зямлёй, праз мізэрнасць шакалаў
    Ты даляціш да вечных дзён Валгалы.

    Рэфрэн: Даруй, бязвінны, глупоту судзьдзяў.
    Даруй і нам ты, маўклівым дурням.
    Усім аддзячыць магутны Божа
    Хто што пасеяў, ён сжаць паможа.

    Даруй, бязвінны, адкінь ты помсту.
    Ня кожны Шэрлак праслыне Холмсам
    І над сабою суд не вяршы ты,
    У знак нязгоды хадзі лепш сыты.

  3. Орест (Mar 12, 2012:20:42)Адказаць

    Білоруси, Україна з вами! Прийде час і ми заживемо в сім’ї вільних європейських народів. Тримайтесь. Як казав наш славетний Пророк: “Борітеся — поборете!”

  4. яуген (Mar 15, 2012:23:10)Адказаць

    Паведамляю, што Ваш зварот, які паступіў 05.03.2012 у Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь па электроннай пошце, на падставе артыкула 15 Закона “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” пакінуты без разгляду па сутнасці, паколькі зварот не адпавядае патрабаванням артыкулаў 12, 25 прызначанага Закона.
    Пракурор аддзела па нагляду за законнасцю выканання крымінальных пакаранняў А.С. Малашэвіч

  5. Total White Rus (Mar 17, 2012:11:16)Адказаць

    Во Малашэвічаў разьвялося па Беларусі — горш за Івановых. Пра жывога чалавека як пра чамадан размаўляе. Але слушна пісаў вялікі Адам Міцкевіч (цытую без перакладу): “На Божым судзе ўсім у жопу будзе”. Бо жыцьцё — гэта ня вечнасць, а выпрабаваньне перад вечнасьцю, таму праяўляецца кожны па-свойму, а потым вечна ные і плача.

  6. Total White Rus (Mar 27, 2012:17:14)Адказаць

    Ша, і Мартыненка распладзіўся. Гутарка з аўтарам гэтага вершу будзе сёньня (27.03.12) на 8-м тэлеканале ў праграме “Бульбокс” (23.25). Паўтор 30.03.12.

  7. Total White Rus (Mar 28, 2012:14:46)Адказаць

    Памылка. Паўтор перадачы “Бульбокс” з Мартыненкам не 30-га, а 29-га ў 23.05. Учора было строма!

  8. Melaman (May 07, 2012:13:31)Адказаць

    Хоць і парэзаны, але аўтар верша ў сакавіку трапіў у два “Бульбоксы” 8-га тэлеканала, якія цяпер стаяць і ў сеціве http://vimeo.com/39188206 ды яшчэ http://vimeo.com/39758496

  9. Melaman (Jun 05, 2012:09:34)Адказаць

    Учора ўпершыню пачуў песьню Ігара Сімбірова на гэты верш, якога ўсе чулі на CD-складанцы ’19 сьняжынак праўды’ (2010), там быў Янка Купала. Арыгінальны твор паводле Мартыненкі працягласьцю 2’32. Дык вось, песьня, прысьвечаная подзьвігу Сяргея Каваленкі, ужо ёсць.

  10. Piesnia josc (Jun 14, 2012:10:46)Адказаць

    Відэа той песьні пра подзьвіг С.Каваленкі колькі дзён ужо стаіць на розных сайтах http://belarus.kulichki.net/index.php?option=com_content&task=view&id=1239&Itemid=