Палітвязняў павіншавалі з Днём беларускай вайсковай славы

Палітвязняў павіншавалі з Днём беларускай вайсковай славы

Усіх беларускіх палітычных зняволеных павіншавалі з Днём беларускай вайсковай славы. Увечары 8 верасня з галоўнага паштамту Мінска некалькі грамадскіх актывістаў, а таксама родных палітрэпрэсаваных накіравалі дзzсяткі тэлеграм у розныя папраўчыя калоніі Беларусі.

Прыйшла даслаць віншаванне і маці Эдуарда Лобава.

Па словах маці асуджанага маладафронтаўца Эдуарда Лобава, якая прыйшла на паштамт, каб асабіста павіншаваць свайго сына, змест віншавальных тэлеграм амаль адзіны:

— Даражэнькі Эдуард, віншуем цябе з Днём вайсковай славы, няхай гераічная перамога нашых продкаў пад Воршай на чале з вялікім гетманам Вялікага княства літоўскага Астрожскім натхняе цябе на барацьбу за родны край, за свой народ! Са святам! Удзельнікі штодзённай малітвы за палітвязняў.  

Адправіўшы тэлеграмы, родныя палітвязняў і грамадскія актывісты накіраваліся да Чырвонага касцёла на плошчы Незалежнасці. Там яны традыцыйна запалілі свечкі і памаліліся за вызваленне ўсіх палітычных апанентаў беларускага рэжыму.

 

Тэкст: Генадзь Барбарыч, Радыё Рацыя, Мінск.
Фота — ул.інф. На мініяцюры ў загалоўку навіны — Эдуард Лобаў, палітзьняволены.

Падзяліцца:

Каментары