“Палітычнае апякунства” ў дзеянні

“Палітычнае апякунства” ў дзеянні

“Малады Фронт” звярнуўся з адкрытым лістом да чальца нямецкага Бундэстагу Філіпа Місфэльдэра – “палітычнага апекуна”  Змітра Дашкевіча:

Сп. Місфэльдэр,

 У траўні гэтага году Вы ўзялі шэфства над старшынём маладзевай дэмакратычнай арганізацыі “Малады Фронт” Змітром Дашкевічам.

Мы, сябы і паплечнікі Змітра, дзякуем Вам за ўвагу і падтрымку беларускіх палітвязнў, у прыватнасці – Дашкевіча. На жаль, апошні месяц Зміцер патрапіў пад небывалую хвалю рэпрэсій і ціску з боку адміністрацыі калоніі, дзе ён знаходзіцца.

Кіраўніцтва калоніі,начальнікам якой з’яўляецца сп. Кавалёў, ужо другі раз заключае хлопца ў штрафны ізалятар на падставах, якія не паведамляюцца нават адвакату Дашкевіча. Беларускія праваабаронцы трактуюць знаходжанне ў штрафным ізалятары, як пыткі – вязню забараняецца выходзіць на шпацыр, пісаць і атрымоўваць лісты, бачыцца з роднымі, атрымоўваць перадачы і пасылкі. Знаходжанне ў штрафным ізалятары прыводзіць да пагаршэння здароўя, абвастрэння хранічных хваробаў, якія не могуць быць вылечаныя належным чынам у турме. 

 Паводле нашай інфармацыі, Зміцер Дашкевіч правёў у штрафным ізалятары ля 20 дзён (дакладная інфармацыя хаваецца кіраўніцтвам калоніі), і верагодна,  гэта лічба неканчатковая.

Мы просім Вас адрэагаваць на катаванне Вашага “падабароннага” і зрабіць усё, што ў Вашых сілах, каб спыніць гэтую хвалю рэпрэсій  у дачыненні Змітра Дашкевіча.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Ilya (Jul 26, 2011:00:39)Адказаць

    Таварыш Місфэльдэр, вам так проста ад нас не адчапіцца! 🙂

    • -M-F- (Jul 26, 2011:15:00)Адказаць

      Дык ён жа сам узяў Дашкевіча пад апеку. 🙂
      Хто ведае нямецкую, можаце паразмаўляць з Філіпам у твітары: https://twitter.com/#!/missfelder
      😉