Палітыкі патрабуюць спыніць катаванні Дзмітрыя Дашкевіча

Палітыкі патрабуюць спыніць катаванні Дзмітрыя Дашкевіча

Сустаршыні БХД Павел Севярынец, Віталь Рымашэўскі, Георгій Дмітрук, Аляксей Шэін, намеснік старшыні “Маладога фронта” Алесь Кіркевіч і старшынея руху “Маладая беларусь” Артур Фінькевіч патрабуюць спыніць катаванні да Дзмітрыя Дашкевіча.

“Лідар “Маладога фронта” Дзмітрый Дашкевіч знаходзіцца ў нечалавечых умовах. Ціск, які аказваўся на яго з моманту незаконнага арышту 18 снежня 2010 г., зараз перайшоў у адкрытыя катаванні. Яго пазбаўляюць сна і ежы, спрабуюць зламіць псіхалагічна. Пад пагрозай апынулася здароўе і жыццё маладзёжнага палітычнага лідэра, шчырага хрысціянскага верніка. Мы патрабуем спыніць катаванні Змітра Дашкевіча. Мы патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і іх поўнай рэабілітацыі”, — гаворыцца ў распаўсюджанай 27 верасня супольнай заяве.

 

belaruspartisan.org

Падзяліцца:

Каментары