Памятаць, каб не паўтаралася

21.12.2013:01:26
0
1 021
Рэгіёны
,
Памятаць, каб не паўтаралася

Гомельскія маладафронтаўцы «павіншавалі» супрацоўнікаў КДБ з прафэсыйным сьвятам і нагадалі жыхарам гораду пра нявінную ахвяру дзейнасьці чэкісітаў.

1z3z

2z

20 сьнежня 2001 году Андрэя Зайцава знайшлі дома павешаным на спартыўнай перакладзіне, дзе ён звычайна займаўся фізкультурай. Паплечнікі і сябры загінулага ўпэўненыя, што маладога чалавека зацкавалі супрацоўнікі КДБ. Пра гэта ён напісаў сам у перадсьмяротнай запісцы…

Вядома, што напярэдадні сьмерці маладога чалавека спрабавалі завербаваць чэкісты, яго шантажавалі, пагражалі турмой. Гомельскія апазыцыянеры пасьля сьмерці Андрэя зьвярталіся ў пракуратуру з патрабаваньнямі распачаць крымінальную справу па факце давядзеньня да самагубства, але скаргі засталіся без задавальненьня.

Падзяліцца:

Каментары