Памёр Віктар Івашкевіч

05.10.2013:08:41
0
1 819
Беларусь, Навіны
Памёр Віктар Івашкевіч

Малады Фронт выказвае спачуваньні з нагоды заўчаснай сьмерці беларускага палітыка і журналіста Віктара Івашкевіча.

Віктар Антонавіч доўгі час пакутаваў ад цяжкай хваробы печані, донара для перасадкі ён не дачакаўся.Спадар Івашкевіч нарадзіўся 21 верасня 1959 года ў Менску. З пачатку 1980-х прымаў удзел у моладзевым нацыянальным руху, удзельнік першых, напаўпадпольных незалежніцкіх суполак «Майстроўня», «Талака». З 1988 — у Беларускім Народным Фронце. У 1991 годзе скончыў факультэт журналістыкі БДУ, пасьля працаваў галоўным рэдактарам газеты “Рабочы”, а з 1999-га стаў віцэ-прэзідэнтам Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў

Віктар Івашкевіч памёр у чацьвер, 3 кастрычніка, разьвітаньне зь ім адбылося ў суботу, 5 кастрычніка. Палітыку было 55 гадоў.

Падзяліцца:

Каментары