Партрэты палітвязьня Эдуарда Лобава ў цэнтры Менску

Партрэты палітвязьня Эдуарда Лобава ў цэнтры Менску

Маладафронтаўцы разьляпілі партрэты палітычна зьняволенага сябра МФ Эдуарда Лобава.

Маладафронтаўцы маюць намер бараніць сваіх сябраў ды дамагацца вызваленьня ўсіх палітвязьняў у краіне. Малады Фронт лічыць, што кожны актывіст у сваім горадзе абавязаны данесьці насельніцтву інфармацыю аб палітвязьнях.

“Кожны беларус павінен рабіць выбар, ці ён падтрымоўвае цяперашнюю ўладу, ці не. Кожны мусіць бачыць узаемасувязь паміж наяўнасьцю палітвязьняў у краіне й адсутнасьцю грошаў у кішэні,” — лічыць намесьніца старшыні МФ Наста Палажанка.

Маладафронтавец Эдуард Лобаў быў затрыманы разам са Зьмітром Дашкевічам за дзень да вулічнай акцыі Плошча-2010. Маладафронтаўцы, нібыта напалі на двух грамадзянаў і зьбілі іх. 24 сакавіка “нявыездная” судзьдзя Маскоўскага суду г. Менску Алена Шылько прыгаварыла Эдуарда Лобава да 4 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Падзяліцца:

Каментары