“Паштовая скрыня”. Аб БРСМ ад былога БРСМаўца

“Паштовая скрыня”. Аб БРСМ ад былога БРСМаўца

У нядзельнай рубрыцы “Паштовая скрыня”- водгук Андруся Разава на дзейнасьць БРСМ.

АБ БРСМ ад былога БРСМауца:

Тая самая брыдота была ў мяне ў школе . Класны кіраўнік нам казаў, што гэта, ну як ‘КАМСАМОЛ’ , што нічога ад нас там патрабавацца ня будзе, галоунае БЫЦЬ . А колькі плюсау ! Аж патыліца, я памятаю, у мяне тады забалела. Па — першаю , я , член БРСМ маю права на наступные льготы: у адной з нашых крамаў купляць УСЁ , што захачу са зьніжкаю , вы мне не паверыце, два працэнты .

Па — другое : маю магчымасць стрыгчыся з 14 гадзіны да 16 , са зьніжкаю , увага … 5 ПРАЦЭНТАЎ! Зноуку толькі у адным месцы. О ! Гэта ужо не два працэнты , гэта ўдвая болей !

Далей , а далей спіс скончыўся . Казалі, што ён будзе дапаўняцца…

Але чорт бы пабраў тыя льготы! Няхай бы там было 20, няхай 90 працэнтаў , няхай, ня гэта галоўнае . Нам калі зачытвалі іх, мой сябра ўсміхнуўся і прамовіў : “Ты ведаеш , я з кожным яе ( пра тую што чытала ) словам адчуваю, як мяне нібы па твару анучай б’юць, а я яго яшчэ не зачыняю.

Праз тыдзень увесь клас быу ‘камсамольскім’. Нам дал значык , які нагадвау мне Мамін , ды й пасведчанне: з аднаго боку флаг БССР з другога — мой фотаздымак , насупраць якога красаваўся Ленін і знаёмы усім лёзунг: пролетарии всех стран, соединяйтесь…

Год мінуў , я паступіў , без чые там дапамогі , з мяне пачалі ‘даіць ‘ грошы . Мне гэта абрыдла, я зараз вольны.

Але чапляюцца і зараз : выкінуў ці сам , а чаму ? . Адказ у мяне адзін: ЛЮБЛЮ БЕЛАРУСЬ. А потым пытаю: А ТЫ НЕ ?

АНДРУСЬ РАЗАЎ ,
ВІЦЕБСКАЯ ВОБЛАСЦЬ , Г. НАВАПОЛАЦК

Падзяліцца:

Каментары