Пасол Расіі нахабна патрабуе ад Беларусі ўшаноўваць вайну 1812 года як айчынную

Пасол Расіі нахабна патрабуе ад Беларусі ўшаноўваць вайну 1812 года як айчынную

У Расіі засмучаныя тым, як частка беларускай інтэлігенцыі ставіцца да Айчыннай вайны 1812 года, заявіў пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў на прэс-канферэнцыі 19 снежня.

«Нейкая частка беларускай інтэлігенцыі лічыць, што гэтая вайна не была Айчыннай, — сказаў Сурыкаў.

Асаблівае засмучэнне ж у яго выклікае «маўчанне беларускіх уладаў». Ён адзначыў, што «беларускія ідэолагі заахвочваюць гэтае маўчанне».

Калі вайну 1812 года перастаюць расцэньваць як Айчынную, заўважыў Сурыкаў, то «могуць з’явіцца паралелі і з Вялікай Айчыннай вайной 1941–45 гадоў».

Лукашэнкаўцы навязваюць успрыманне савецкай гісторыі і міфаў як сваіх для беларусаў, але з меншым энтузіязмам ставяцца да дасавецкай імперскай Расіі.

Нядаўняе адзначэнне 200-годдзяфранцузска-расійскай вайны 1812 года выклікала працяг старых спрэчак у стане гісторыкаў.

Варта адзначыць, што, насуперак заяве Сурыкава лукашэнкаўскі топ-ідэолаг Вадзім Гігін адзначыў юбілей артыкулам «І ўсе-такі Айчынная!» на сайце афіцыйнага агенцтва БелТА, і гэты ўстановачны тэкст трымалі на галоўнай старонцы некалькі тыдняў.

Іншыя прарасійскія элементы выступілі з аналагічнымі заявамі на розных сайтах.

Беларускі гісторык Алесь Белы нагадаў на гэта аб’ектыўныя гістарычныя факты. Нават не лічбу жыхароў Беларусі, якія ваявалі на баку Напалеона, а той факт, што «беларускіх герояў вайны 1812 года [з расійскага боку] няма».

Беларусы ваявалі як у французскай, так і ў расійскай арміі. Але палітычны слой Беларусі, шляхта, масава падтрымаў Напалеона, звязваючы з ім спадзяванні на аднаўленне Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага. У сваю чаргу, сяляне скарысталі вайну і цьмяныя весткі пра французскую рэвалюцыю для рабавання панскіх маёнткаў.

Пад «Айчыннай» у Расіі разумеюць усенародную вайну.

Гістарычны ярлык «айчыннай» у ХІХ стагоддзі атрымала вайна з Напалеонам, а ў ХХ-м — вайна між нацыскай Германіяй і Савецкім Саюзам. Пры гэтым у савецкай традыцыі яе аддзяляюць ад астатніх падзей Другой сусветнай, у тым ліку пакта Молатава-Рыбентропа, захопу Саюзам краінаў Балтыі і Бесарабіі, спробы акупаваць Фінляндыю.

Пасля вайны 1812 года Расія пашырыла свае межы на захадзе і ўзмацніла ўплыў на еўрапейскую палітыку.

Сяргей Гезгала, “Наша Ніва” (на здымку — рэкантрукцыя ўланаў ВКЛ часоў Напалеона, Нясвіж)

Ад рэдакцыі: МФ засмучаны нахабнасцю расейскага прэм’ера і жаданнем правесці рэвізію гісторыі суседняй дзяржавы. Таму мы  настойліва рэкамендуем сп. Сурыкаву звярнуцца да ўладаў сумежнай з РФ Фінляндыі з прапановай годна ўшанаваць там “расейскіх вызваліцеляў” Фінляндыі ад фінаў 1939-40 гг. помнікамі і назвамі вуліц.

 

Падзяліцца:

Каментары

  1. Frontavec (Dec 20, 2012:09:29)Адказаць

    На спалучэнне словаў “пасол Расейскай Федэрацыі сп. Сурыкаў” пастаянна чамусьці прыгадваецца урывак:

    “Калі нашы танкі ўедуць у Маскву
    Мы цябе павесім”

    Да чаго б гэта.