Пасылку Зміцеру Дашкевічу вярнулі назад

Пасылку Зміцеру Дашкевічу вярнулі назад

Грамадская актывістка, старшыня Баранавіцкай гарадской суполкі АГП Анжэла Камбалава вядзе ліставанне з многімі палітычнымі зняволенымі, асуджанымі за падзеі 19 снежня 2010 года ў Менску.

21 лістапада яна адправіла пасылку Зміцеру Дашкевічу ў папраўчую калонію № 13, г. Глыбокае, Віцебскай вобласці. Але праз 8 дзён Анжэла Камбалава атрымала з пошты пісьмовае паведамленне.

У дакуменце было пазначана, што яна не з’яўляецца сваячкай Зміцеру Дашкевічу, таму пасылку вярнулі назад. Намесніца загадчыцы паштовага аддзялення № 10 Алена Тысевіч не змагла адказаць на пытанне, чаму раней такія пасылкі даходзілі ў турмы, а цяпер – не?

Тым не менш, Анжэла Камбалава не губляе надзеі і шукае іншыя магчымасці падтрымкі палітычных зняволеных.

http://spring96.org/

Падзяліцца:

Каментары

  1. ales (Dec 07, 2011:20:27)Адказаць

    Уфффф…. Вельмі добра што не прынялі пасылкі!!!
    Прабачце, але калі б вашую пасылку, сп. Анжаліка, залічылі, Зміцер бы пазбавіўся права атрымаць планавую непасрэдна ад родных, з якімі ён пэўна абумовіў бы яе змест (калі яго не пазбавілі яшчэ ўстх пасылак у прынцыпе, ня ведаю). Мажліва, канешне, я не ведаю некаторых акалічнасцяў. але у такіх выпадках лепш спачатку пацікавіцца. Прабачце, калі пакрыўдзіў.